Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пабываў ва Украіне, дзе правёў перагаворы ў фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.
Тэмай сустрэч стала развіццё двухбаковага палітычнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва. Асноўная ўвага была ўдзелена эканамічнай сферы, у тым ліку гандлю, інвестыцыям, прамысловай кааперацыі, нафтахімічнаму комплексу, энергетыцы, сельскай гаспадарцы, транспартна-лагістычнай галіне і развіццю міжрэгіянальнага партнёрства. Узгоднены падыходы да прыгранічнага супрацоў-ніцтва.
Адной з тэм сустрэчы стала ўрэгуляванне канфлікту на ўсходзе Украіны. Беларусь актыўна ўдзельнічае ў гэтым, арганізуючы перагаворную пляцоўку для бакоў працэсу. Акрамя таго, прэзідэнты абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне ў цэлым і абмяняліся думкамі наконт міжнароднай праблематыкі.
Па выніках перагавораў падпісаны шэраг дакументаў, якія датычацца супрацоўніцтва ў эканоміцы, навукова-тэхнічнай галіне, культуры і міжнацыянальных адносінах.
“Звязда”.