Меню
Курс $  3.28 | €  3.47 | ₽100  3.16 |
Погода 2 °C

Зрабіць правільны выбар

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 14.07.2017

журналисты

Кіраўнік нашай дзяржавы заклікаў журналістаў не забывацца пра маральныя каштоўнасці. Гібрыдныя войны, адказнасць за напісанае, сказанае, агучанае, пытанне маральнага выбару журналіста. Гэтыя тэмы ўзняў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на пленарным пасяджэнні ХІХ Сусветнага кангрэса рускай прэсы ў Беларусі.



Сёння не ўсё залежыць ад рашэнняў, якія прымаюць палітыкі і кіраўнікі дзяржаў, а задача СМІ ўжо не абмяжоўваецца фіксаваннем падзей. Усё большую ролю ў фарміраванні грамадскай думкі пачынае адыгрываць прэса, якая ўплывае ў тым ліку і на лідараў дзяржаў. «У сувязі з гэтым на парадак узрастае адказнасць за публічнае слова — і ў палітыка, і ў журналіста», — лічыць Кіраўнік дзяржавы.

Менавіта журналісты ствараюць карціну свету. «Таму каласальнае значэнне набываюць прафесіяналізм і грамадзянская адказнасць людзей са сферы масмедыя. Вядома, чытач патрабуе сенсацый. Газеты, тэлеканалы, інтэрнэт-выданні, асабліва ў сучасным свеце, у многім выжываюць за кошт скандалаў, часта імі ж і арганізаваных. Але ці не вельмі высокай можа аказацца цана такіх падыходаў?» — звярнуўся да ўдзельнікаў кангрэса Прэзідэнт.

Імкненне грамадства даведацца пра ўсё, а СМІ — данесці інфармацыю як мага хутчэй непазбежна прыводзіць да памылак і часам да перайначвання фактаў, якія ў выніку разыходзяцца з рэчаіснасцю. «Гэта інфармацыя становіцца зброяй, якая правакуе канфлікты і ўзброеныя сутыкненні», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Звязда».

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!