Псіхолагі спыталі ў 7-гадовага дзіцяці: ” Што такое шчасце?”
На што атрымалі наступны адказ: “Шчасце, гэта калі тата прыходзіць з работы і цалуе маму.”
* * *
Калі Бог хоча зрабіць цябе шчаслівым, ён вядзе самай цяжкай дарогай. Лёгкіх шляхоў да шчасця не бывае.
* * *
Калі ў моцную сям’ю прыходзіць бяда, там не гавораць: “Гэта з-за цябе”.
Там гавораць: “Я з табой”. І гэта галоўныя словы ў сям’і.
* * *
Ні адзін чалавек не прыходзіць у жыццё другога выпадкова. Калі ён з’явіўся ў тваім жыцці, значыць, гэта было патрэбна.
* * *
Рэўнасць — гэта падазрэнне, што жонка здольная на тое самае, што і ты.
* * *
Памыляецца кожны, прызнае памылкі мудры. Просіць прабачэння моцны, аднаўляе адносіны той, хто любіць.
* * *
Пакладзі свой дыван нецярпення ў сундук чакання (усходняя мудрасць).
* * *
Аднойчы вечарам сын за-прасіў маму ў рэстаран. Яна была старэнькая і слабая, таму, пакуль ела, ежа падала ёй на сукенку. Некаторыя наведвальнікі рэстарана незадаволена глядзелі на іх, а сын быў спакойным і даглядаў маці.
Закончыўшы вячэру, мужчына праводзіў маці да прыбіральні, змахнуў з яе крошкі, прычасаў валасы і паправіў акуляры. Усе моўчкі назіралі за імі. Сын за-плаціў па рахунку і пайшоў з мамай да выхаду. Тут адзін пажылы мужчына яго аклікнуў: ”Вам не здаецца, што Вы нешта пакінулі?”
“Не, паважаны, нічога”, — адказаў сын. А наведвальнік запярэчыў: ”Ды не! Вы пакінулі ўрок кожнаму сыну і надзею кожнай маці”.
Агляд інтэрнэт-прэсы
зрабіла Раіса ХВІР,
г. Нясвіж.