ХVІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі будзе прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Фестывальная праграма пачнецца 1 чэрвеня ў Мінскім абласным драматычным тэатры творчай вечарынай “З’яднаныя любоўю да зямлі сваёй”, на якой адбудуцца прэзентацыя зборніка драматычных твораў “Францыск Скарына і сучаснасць” і прэм’ера спектакля Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі “Беларусь. Дыдактыка”. 2-3 чэрвеня пройдзе Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў суправаджэнні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесара Міхаіла Фінберга, прэзентацыя кнігі “Талент адухоўлены любоўю” (да 80-годдзя народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч); спектакль “Паўлінка” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і шмат іншых цікавых мерапрыемстваў.
“Маладзечна – 2017”
Пост опубликован: 31.05.2017