Меню
Курс $  3.28 | €  3.47 | ₽100  3.16 |
Погода 2 °C

Гістарычнае пагадненне падпісана ў Нясвіжы

Нясвіжскія навіны 8 лет назад 1 0

Пост опубликован: 29.03.2017

Старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра і віцэ-губернатар Чунцына Лю Гуйпін падчас падпісання пагадненняў

Старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра і віцэ-губернатар Чунцына Лю Гуйпін падчас падпісання пагадненняў

У мінулую пятніцу ў Нясвіжы падпісана пагадненне аб устанаўленні партнёрскіх адносін паміж Мінскай вобласцю і кітайскім горадам Чунцынам.  Подпісы пад дакументам паставілі старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра і віцэ-губернатар Чунцына Лю Гуйпін.



Перад падпісаннем пагаднення дэлегацыі двух бакоў правялі перамовы. Сямён Шапіра пад-крэсліў, што Беларусь і Кітай звязваюць трывалыя партнёрскія адносіны. «Абодва бакі прыкладаюць намаганні для таго, каб гэтыя адносіны развіваліся. Дзякуючы кітайскім партнёрам, змяняецца эканамічнае аблічча нашай краіны. Адзін з найбольш яркіх прыкладаў — гэта Кітай-ска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень», які зна-  ходзіцца на тэрыторыі Мінскай вобласці, і Мінаблвыканкам з’яўляецца сузаснавальнікам парка», — нагадаў ён. Старшыня Мінаблвыканкама асабліва падкрэсліў той факт, што беларускі бок зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва і гатовы прадастаўляць пляцоўку не толькі для вытворчасці прадукцыі кітайскіх кампаній, але і яе прасоўвання на рынкі краін ЕС, ЕАЭС і іншых краін.

Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко  сустракае гасцей ля палаца Радзівілаў

Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко
сустракае гасцей ля палаца Радзівілаў

Віцэ-губернатар Чунцына Лю Гуйпін з цікавасцю знаёміцца  з гістарычным мінулым Нясвіжчыны

Віцэ-губернатар Чунцына Лю Гуйпін з цікавасцю знаёміцца
з гістарычным мінулым Нясвіжчыны

Лю Гуйпін распавёў Сямёну Шапіру аб планах па стварэнні ў Чунцыне базы для вытворчасці інавацыйнай прадукцыі. Горад вызначаецца развітой аўтама-більнай прамысловасцю. Фактычна тут выпускаецца кожны 8-ы аўтамабіль у КНР. Акрамя таго, Чунцын шырока вядомы як цэнтр вытворчасці інтэлектуальнай тэхнікі, аб’ём выпуску якой складае 350 млн. адзінак у год. Лю Гуйпін даў высокую ацэнку развіццю гандлёва-эканамічных адносін паміж Чунцынам і Беларуссю. У прыватнасці, гэтаму спрыяе міжнародная чыгуначная магістраль Чунцын-Сіньцзян-Еўропа. Віцэ-губернатар падкрэсліў, што кітайскі горад і Мінская вобласць ужо дасягнулі пэўных поспехаў ва ўсталяванні сувязей у гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах. Ён выказаў зацікаўленасць ва ўмацаванні існуючых сувязей, а таксама іх пашырэнні ў сферы лагістыкі, якія дае магістраль Чунцын-Сіньцзян-Еўропа і яе беларускі ўчастак. Таксама высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі Чунцына выказаў прапанову аб пашырэнні экспарту прадукцыі беларускага аграпрамысловага комплексу канкрэтна ў гэты горад, а таксама ў цэнтральныя і заходнія раёны КНР. Прадстаўнік кітайскага боку таксама адзначыў магчымасць пашырэння ўзаемадзеяння з цэнтральным рэгіёнам Беларусі ў энергетычнай сферы, прамысловасці, у прыватнасці, у вытворчасці абсталявання, сельскагаспадарчай тэхнікі, у галіне IТ-тэхналогій, адукацыі, ахове здароўя, навуцы, культуры і інш. «Чунцын надае вельмі вялікую ўвагу супрацоўніцтву з краінамі, якія размешчаны ўздоўж эканамічнага пояса Шаўковага шляху», — рэзюмаваў Лю Гуйпін. Ён за-прасіў дэлегацыю Мінскай вобласці здзейсніць візіт у адказ у Чунцын.

Сямён Шапіра падкрэсліў, што ў супрацоўніцтве ва ўсіх па-значаных кірунках Мінскі рэгіён поўнасцю зацікаўлены, праінфармаваўшы гасцей пра сённяшні дзень і перспектывы вобласці. Пасля заканчэння перамоў і падпісання пагаднення аб устанаўленні пабрацімскіх адносін бакі абмяняліся памятнымі падарункамі.

«НН».

1 Comment

1 Comment

  1. Макс:

    Нравится Семену Борисовичу Несвиж=)

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!