Вытворчасць (вырошчванне) жывёлы і птушкі ў 2016 годзе склала ў раёне 42250,9 тоны ў жывой вазе. Гэта на 882,9 тоны больш папярэдняга года. Тэмп росту дасягнуў 102,1 %.
Найбольшы аб’ём вырошчвання жывёлы і птушкі — у СВК “Агракамбінат Сноў” (26214,7 т), што на 687,8 т болей за ўзровень папярэдняга года. Тэмп росту — 102,7 %. Другім па велічыні пастаўшчыком мяса з’яўляецца ААТ “Лань-Нясвіж” (4459,6 т), рост да ўзроўню 2015 г. — 102,9 %. Найбольшага павелічэння яго вытворчасці ў працэнтных адносінах у параўнанні з 2015-м дабіліся ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” — 120,6 %, ААТ “Грыцкевічы” — 111,3 %, ААТ “Юшавічы” — 107,9 %.
У тым ліку вырошчванне буйной рагатай жывёлы дасягнула па раёне 14236,9 т (103,6 % да 2015 г.). 9 гаспадарак перавысілі сярэдні раённы паказчык росту да ўзроўню 2015 года. А перавысілі свой уласны паказчык 13 гаспадарак з 14.
Вытворчасць (вырошчванне) свіней склала 14687,1 т (100,1 % да 2015 г.). Найбольшую прыбаўку ў працэнтных адносінах далі работнікі гэтай галіны ААТ “Лань-Нясвіж” (102,4 %). 101,3 % — рост вытворчасці свініны ў СВК “Агракамбінат Сноў”. Свінагадоўчы комплекс апошняй гаспадаркі з’яўляецца сапраўднай фабрыкай па вытворчасці свініны. Яе тут летась атрымалі 9181,6 тоны.
Сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме — 780 грамаў. Значна вышэй яна ў СВК “Агракамбінат Сноў” (919 грамаў), да таго ж, на 16 г болей у параўнанні з 2015 годам. Такую ж вялікую сутачную прывагу далі бычкі Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі. Прытым у данай сельгасарганізацыі яна ў параўнанні з папярэднім годам вырасла на 26 грамаў. На 94 грамы — у ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, на 20 г — у СВК “Гарадзея”.
Сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе свіней на вырошчванні і адкорме дасягнула па раёне 690 грамаў (+27 г да 2015 г.). На столькі ж вырасла прывага ў СВК “Агракамбінат Сноў” (склала яна тут 757 г) і ў ААТ “Лань-Нясвіж” (дасягнула 637 г). Пакуль не выйшлі на сярэднераённы паказчык свінаводы ААТ “Сейлавічы” (сутачная прывага — 648 грамаў), але яны дабіліся значнага поспеху ў параўнанні з 2015 годам (плюс 153 грамы), тэмп росту — 130,9 %.
Добра папрацаваў калектыў птушкафермы СВК “Агракамбінат Сноў”. Сярэднясутачную прывагу бройлераў летась тут давялі да 61,8 грама. У папярэдні год было 61,5 грама. Вытворчасць (вырошчванне) птушкі ў жывой вазе дасягнула 13326,9 т — 102,9 % росту да ўзроўню 2015 г.
Усяго буйной рагатай жывёлы на фермах і комплексах раёна па стане на 1.01. 2017 года налічваецца 64384 галавы. У т.л. 13636 галоў — у агракамбінаце “Сноў”, 8144 — у СВК “Гарадзея”, 6384 — у ЗАТ “1 Мая”. Павялічылі пагалоўе ў параўнанні з 1.01.2016 г. ААТ “Грыцкевічы” (рост 107,3 %), ААТ “Юшавічы” (106,2 %), ААТ “17 Верасня” (106 %).
Усяго свіней на комплексах і фермах налічваецца 69569 галоў — на 0,2 % болей, чым было на пачатак мінулага года. На свінакомплексе “Снова” ўтрымліваецца 34817 галоў (рост — 100,6 %). На свінакомплексе ААТ “Лань-Нясвіж” знаходзіцца 23476 галоў (рост — 100,8 %).
На птушкаферме агракамбіната “Сноў” налічваецца 648462 галавы бройлераў (рост 102,8 % да паказчыка, які быў па стане на 1.01. 2016 г.).
Рэалізацыя жывёлы і птушкі ў жывой вазе на 100 гектараў сельскагаспадарчых зямель па раёне склала летась 712 цэнтнераў (101,6 % да 2015 г.).
3662 ц гэтай прадукцыі рэа-лізаваў на 100 га зямель СВК “Агракамбінат Сноў”, 674 ц — ААТ “Лань-Нясвіж”, 576 ц — СВК “Гарадзея”. Найбольшы рост у працэнтах адносінах далі дзяржаўнае прадпрыемства “Эксперыментальная база “Свеклавіч-ная” (118,9 %), ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” (109,4 %), ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (109,3 %), ААТ “17 Верасня” (109,1 %), ААТ “Сейлавічы” (106,9 %), ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (104,2 %).
Ад кароў і цялушак за год атрымана па раёне 18696 цялят (+749 да 2015 г.). Значна павялічылі прыплод у працэнтных адносінах ААТ “Грыцкевічы” (111,5 %), “Юшавічы” (110,7 %), ЗАТ “1 Мая” (109,8 %), ААТ “Сейлавічы” (107,8 %), “Новае жыццё” (106,3 %).
Парасят ад асноўных і правяраемых свінаматак па раёне атрымана 122708 (мінус 881 да 2015 г.). Разам з тым, на 566 парасят болей атрымалі ў “Снове”, на 112 парасят болей — у “Нясвіжскім райаграсэрвісе”.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.