Генадзь Шпалікаў — паэт-шасцідзясятнік. Адзін з маіх улюбёных аўтараў таго часу. Яго імя, бадай што, мала хто ўзгадае. А між тым, гэта даволі цікавы паэт. “А я иду, шагаю по Москве…” — гэта радкі менавіта Генадзя Фёдаравіча. Яшчэ Уладзімір Высоцкі, калі толькі пачынаў пісаць вершы, выконваў некалькі песень на словы гэтага аўтара. Я выкажу думку, што гэты творца быў у цені сваіх калег-шасцідзясятнікаў, якія збіралі цэлыя стадыёны і чыталі свае вершы; наш герой, так бы мовіць, быў паэт “ціхі” і сціплы, які не вельмі любіў дэкламаваць сваю творчасць іншым. Ды і абставіны жыцця не заўсёды давалі нагоду для такой дзейнасці…
Паэт пражыў не так і шмат, усяго 37 гадоў. Яго лёс даволі трагічны: злоўжыванне алкаголем прывяло да самагубства… Але вершы творцы былі звышпапулярнымі, асабліва ў 60-70-я гады мінулага стагоддзя, хоць былі ў паэта і перыяды творчай незапатрабаванасці.
Генадзь Шпалікаў па адукацыі быў сцэнарыстам. І, дарэчы, гэта менавіта ён напісаў сцэнарый да вядомай стужкі Віктара Турава “Мы родам з дзяцінства”, якую некаторыя беларускія кінакрытыкі лічаць лепшай беларускай кінастужкай. Творы Генадзя Фёдаравіча гучалі і ў некаторых фільмах таго часу (і, да слова, гучаць і ў сучасных фільмах), творчая інтэлігенцыя таксама прыкмячала яго выдатнае валоданне словам, асабліва ў больш позняй творчасці, але, як гэта было са многімі выбітнымі аўтарамі, свайго зборніка ён так і не дачакаўся. Першая кніжка з вершамі паэта пабачыла свет у 1979 годзе, праз пяць год пасля яго смерці.
Вершы паэта валодаюць фенаменальнай лёгкасцю для ўспрыняцця і асэнсавання, яны невялічкія па памерах. У іх гучаць звыклыя для любога з чытачоў тэмы і памкненні. Але за гэтай звычайнасцю і звыкласцю стаіць вельмі глыбокае асэнсаванне перажытага. Прачытаўшы шмат твораў Генадзя Фёдаравіча, я зрабіў для сябе вывад, што лірычнага героя ў яго вершах не існуе, бо аўтар апісвае свой асабісты досвед і толькі тое, што ён сам мог перажыць, а гэта неабавязкова адносіцца да любога паэта. Выбраўшы некалькі выдатных твораў паэта, я хацеў бы разам з вамі, паважаныя чытачы, перачытаць іх, узгадаць аўтара, пераасэнсаваўшы яго вершы ў сваіх перакладах.
Людей теряют только раз,
И след, теряя, не находят,
А человек гостит у вас,
Прощается и в ночь уходит.
А если он уходит днем,
Он все равно от вас уходит.
Давай сейчас его вернем,
Пока он площадь переходит.
Немедленно его вернем,
Поговорим и стол накроем,
Весь дом вверх дном перевернем
И праздник для него устроим.
***
По несчастью или к счастью,
Истина проста:
Никогда не возвращайся
В прежние места.
Даже если пепелище
Выглядит вполне,
Не найти того, что ищем,
Ни тебе, ни мне.
Путешествие в обратно
Я бы запретил,
Я прошу тебя, как брата,
Душу не мути.
А не то рвану по следу —
Кто меня вернёт? —
И на валенках уеду
В сорок пятый год.
В сорок пятом угадаю,
Там, где — боже мой! —
Будет мама молодая
И отец живой.
Геннадий Шпаликов.
Людзей губляюць толькі раз,
Сляды губляюць, не знаходзяць,
А чалавек гасцюе ў вас
І ў ноч чарнюткую сыходзіць.
Бывае, ён сыходзіць днём,
Але ўсё роўна ён сыходзіць.
Давай паклічам яго ў дом,
Пакуль ён плошчу пераходзіць.
Яго мы ў залу прывядзём,
Пагутарым, за стол прысядзем.
Мы дагары ускінем дом,
І сябру свята шчыра зладзім.
***
Па няшчасці, ці да шчасця,
Помні што прасцей:
Больш ніколі не вяртайся,
Дзе бываў раней.
Нат калі на папялішчы
Будзе што яшчэ,
Гэта стане толькі лішнім
І табе, і мне.
Жыць мінулым так зацята
Лепш забараніць,
І душу, прашу, як брата,
Больш мне не губіць.
Бо рвану забытым следам —
Свой прыспешу ход —
На валёнках і паеду
Ў сорак пяты год.
Ў сорак пятым адгадаю,
Божа, там жа мы! —
Там і маці маладая,
Бацька мой жывы.
Пераклад Андрэя КОЗЕЛА.