З 1 лютага ў Беларусі павялічыцца памер выплат па доглядзе за дзецьмі ва ўзросце да трох гадоў. Новы памер дапамог будзе дзейнічаць па 30 красавіка гэтага года.
Для разліку памеру гэтых дапамог будзе прымяняцца паказчык сярэднямесячнай заработнай платы за чацвёрты квартал 2016 года, які быў роўны 746,80 руб.
З лютага памер штомесячнай дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў складзе на першае дзіця 261,38 руб., на другое і наступных дзяцей — 298,72 руб., на дзіця-інваліда ва ўзросце да трох гадоў — 336,06 руб.