Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт, старшыня праўлення ПАТ «Ашчадбанк» Герман Грэф абмеркавалі на сустрэчы ў Мінску далейшае развіццё супрацоўніцтва ў банкаўскім сектары. «Нашы банкаўскія справы — тыя пытанні, аб якіх мяне падрабязна інфармаваў Васіль Мацюшэўскі (першы віцэ-прэм’ер Беларусі), да гэтага мы абмяркоўвалі ва ўрадзе — там разуменне знойдзена», — сказаў Кіраўнік дзяржавы.
«Але я хачу сказаць галоўнае: калі Герман Оскаравіч будзе ставіцца, працуючы ў Беларусі, да нашых партнёраў, кліентаў, якія з банкам супрацоўнічаюць, так, як у Расіі да расійскіх, у нас ніколі не будзе пытанняў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. У сваю чаргу Герман Грэф падзякаваў асабіста Прэзідэнту, а таксама ўраду, Нацыянальнаму банку Беларусі за тое, што ў складаных сітуацыях, якія ўзнікалі ў 2015 і 2016 гадах, была знойдзена канструктыўная падтрымка і выхады. «Гэты год таксама будзе не вельмі просты, але значна лепшы, чым 2016-ы. А з 2018 года мы разлічваем пачаць ужо нармальную работу тут. Відавочнае ажыўленне і крэдытавання, і нашага партфеля актываў», — сказаў ён.
БелТА.