“Ідуць да нас Калядкі” — пад такой назвай у мінулую суботу ў Нясвіжскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося свята. У дзень “шчодрай” куцці сюды завітала сама Шчодра з Гаспадынькамі, Дзед Мароз са Снягуркай, Каза, Мядзведзь і іншыя героі. Каляднымі песнямі, вясёлымі гульнямі і карагодамі пайшла ў гэты дзень па наваколлі “… Каляда па снезе і лёдзе, рассыпалася Каляда па народзе”. Наколькі гэта было весела і як зіхацела ўсімі колерамі вясёлкі ў густым снегападзе студзеньскага дня, мы раскажам у наступным нумары “НН”. У гэты дзень усе жадаючыя маглі наведаць выставу навагодніх упрыгожванняў у музеі, якая, дарэчы, будзе доўжыцца да 29 студзеня.