Меню
Курс $  3.3 | €  3.52 | ₽100  3.2 |
Погода -2 °C

Аб рабоце па развіцці і добраўпарадкаванні Магілёва

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 09.06.2020

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 чэрвеня ў час рабочай паездкі даў шэраг дадатковых даручэнняў па далейшым развіцці і добраўпарадкаванні Магілёва.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што работы па добраўпарадкаванні праведзены і ў іншых абласных цэнтрах, жыхарам якіх ёсць чым ганарыцца.

Асобнай тэмай стала рэалізацыя розных праектаў па развіцці гарадской інфраструктуры, якія ўжо рэалізаваны ў Магілёве ў 2017 — 2020 гадах. Напрыклад, за гэты час былі капітальна адрамантаваны многія аб’екты дарожнай сеткі (Чавуская, Мінская шаша, мост і пуцеправод цераз чыгуначныя пуці па праспекце Міру) і сацыяльнай іфраструктуры (Палац культуры вобласці, тэнісныя корты і футбольны манеж, сярэдняя школа нумар 46, радзільны дом Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі).

Прэзідэнт азнаёміўся з планамі горада па будаўніцтве і праектаванні шэрага аб’ектаў. У іх ліку — кардыяхірургічны корпус Магілёўскай абласной бальніцы, паліклінікі ў жылым раёне “Казіміраўка”, ФАК з басейнамі ў мікрараёне “Фаціна”, а таксама будаўніцтва пуцеправода-дублёра па вул. Якубоўскага — Загараднай шашы. Што датычыцца апошняга аб’екта, то Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнт на крыніцах фінансавання, адзначыўшы, што на будаўніцтва гэтага пуцеправода можна накіраваць сродкі, сэканомленыя пры рэканструкцыі іншых дарог па краіне.

Кіраўніку дзяржавы далажылі аб праведзеных і запланаваных работах па добраўпарадкаванні ландшафтна-рэкрэацыйнага комплексу “Падніколле”. Тут, у прыватнасці, прадугледжана ўладкаванне спартыўных і дзіцячых пляцовак, катка з паркавым па-вільёнам, вяровачнага гарадка, парку атракцыёнаў, пляжнай зоны і ў перспектыве — турыстычнага комплексу. Аляксандр Лукашэнка падзяліўся ўспамінамі, што ў гады вучобы ў Магілёве ён таксама бываў на тэрыторыі Падніколля, але тады гэтыя мясціны былі зусім непрывабныя з выгляду. “Гэта сметнік быў”, — сказаў ён.

Ён адзначыў, што так склалася, што Магілёў і Брэст у свой час адсталі ў добраўпарадкаванні, у адрозненне ад Гомеля, Віцебска або Гродна. “Але надышоў час, адрадзілі Брэст і многае зрабілі для Магілёва, але яшчэ не ўсё”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Асаблівы акцэнт Прэзідэнт зрабіў і на прамысловай сферы горада, даручыўшы правесці ў гэтым плане рэвізію і вызначыцца з тым, як выкарыстоўваць незадзейнічаныя вытворчыя плошчы.

Кіраўніку дзяржавы падрабязна далажылі аб сацыяльна-эканамічным развіцці Магілёўскай вобласці. У прыватнасці, у рэгіёне па выніках студзеня-красавіка дасягнуты добрыя паказчыкі па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі (103 працэнты да аналагічнага перыяду мінулага года), у будаўніцт-ве (101,8 працэнта), у рознічным тавараабароце ў гандлі (104,2 працэнта).

БелТА.

 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!