У пятніцу, 22 лістапада, ў раённым цэнтры культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работніка сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.
У фае Цэнтра ўдзельнікаў і гасцей свята сустракалі “жывыя скульптуры” студыі “Творякі” гарадскога маладзёжнага цэнтра, усе жадаючыя маглі пазнаёміцца з выставай “Багацце роднай старонкі. Багатуха”, а таксама з выставамі прадукцым Нясвіжскага хлебазавода, завода дзіцячага харчавання, Гарадзейскага цукровага камбіната.
Раздзяліць свята з працаўнікамі палёў і ферм Нясвіжчыны прыбылі першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Ігар Макар, намеснік генеральнага дырэктара па сельскай гаспадарцы і сыравіне ААТ “Мінскі малочны завод №1” Віктар Розаль, начальнік сыравіннага аддзела ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат” Сяргей Поляніца, начальнік вытворчасці ААТ “Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат” Наталля Падсадная, дырэктар ААТ “Мінскі мясакамбінат” Анатоль Дук, старшыня совета дырэктараў ТАА “Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання” Аляксандр Каранік, старшыня назіральнага Савета закрытага акцыянернага таварыства “Агракамбінат Нясвіжскі” Мікалай Яцута, дырэктар ТАА “Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання” Іван Увараў.
Лепшыя аграрыі Нясвіжчыны — кіраўнікі гаспадарак, жывёлаводы, механізатары, а таксама перапрацоўшчыкі сельскагаспадарчай прадукцыі, прымалі заслужаныя ўзнагароды з рук першага намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама Ігара Макара, старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандра Ломскага і яго першага намесніка, начальніка райсельгасхарчу Віктара Худніцкага, а таксама ад пачэсных гасцей — прадстаўнікоў перапрацоўчых прадпрыемстваў Мінскай вобласці.
Падрабязнасці святочнага мерапрыемства — у бліжэйшых нумарах “НН”.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.