Вось такі гарбуз вагою амаль 40 кілаграм вырасціла на сваім агародзе Янкоўская Антаніна Міхайлаўна!
— Ледзь два чалавекі дацягнулі яго да хаты, — усміхаецца несвіжанка. — Гадавала, як звычайна, ніякіх сакрэтаў і хітрасцяў. І вось, нарасло.
![](http://www.nesvizh-news.by/wp-content/uploads/2019/09/DSCN6208.jpg)
Гарбуз вагою амаль 40 кілаграм вырасціла на сваім агародзе Антаніна Міхайлаўна Янкоўская
![](http://www.nesvizh-news.by/wp-content/uploads/2019/09/DSCN6211.jpg)
Такі ўраджай забяспечыць вітамінамі на ўсю зіму
Зрэшты, адзін сакрэт для чытачоў «НН» Антаніна Міхайлаўна ўсё ж паведала: свой гарбуз яна палівала рэгулярна — кожны дзень, не менш аднаго вядра вады давала. І вось які прыгажун атрымаўся!
«НН».