Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.17 |
Погода -1 °C

Навіны АПК: уборка цукровых буракоў, сяўба азімых

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 03.09.2019

Дзевяць гаспадарак раёна ўбіраюць у гэтыя дні цукровыя буракі. Па стане на 2 верасня, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, салодкі корань выкапаны на плошчы 359,5 гектара (8 % ад пасеянага). Найбольш — 70 га — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (20 %). Усяго накапана 17 057,5 тоны буракоў, у тым ліку за апошні дзень — 1847 т. Сярэдняя ўраджайнасць складае 474,5 ц/га. Самая высокая яна ў “Нясвіжскім райаграсэрвісе” — 570 ц/га.



На Гарадзейскім цукровым камбінаце пачалі перапрацоўку буракоў. Цяпер на буракапрыёмны пункт за дзень гаспадаркі дастаўляюць 7 тысяч тон сыравіны, а плануюць тут прымаць па 10 — 12 тысяч тон. Акрамя сельгаспрадпрыемстваў Нясвіжчыны, сваю прадукцыю здаюць буракаводы Карэліцкага, Навагрудскага, Дзяржынскага і Мінскага раёнаў.

 

Сельгаспрадпрыемствы раёна 1 верасня прыступілі да сяўбы азімых збожжавых культур. Як паведамілі “НН” у райсельгасхарчы, па стане на 2 верасня яны размясціліся на 126 гектарах: 60 га пасеялі ў ААТ “Лань-Нясвіж”, 50 — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, 16 — у ААТ “17 Верасня”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!