Па стане на 23 верасня ў раёне на корм і сілас убрана амаль палова плошчы, засеянай кукурузай, — 4411 га (49 %). У тым ліку ў СВК “Агракамбінат Сноў” яе скошана 1159 га (63 %), у ААТ “Гарадзея” — 410 га (41 %), у ААТ “17 Верасня” — 364 га (48 %). Кожны гектар дае па 414,6 цэнтнера масы.
Па стане на 23 верасня, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, салодкага кораня ў раёне было ўбрана больш за 1300 га (30 % ад неабходнага). 51 % плошчы выкапаны ў ААТ “Грыцкевічы”, 47 % — у ААТ “Гарадзея”, 43 % — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”. З кожнага гектара ў сярэднім выходзіць па 492,5 цэнтнера карэння. Больш высокі ўраджай маюць буракаводы ААТ “Новае жыццё” (568 ц/га), РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках” (563 ц/га) і ААТ “Сейлавічы” (554 ц/га). На Гарадзейскі цукровы камбінат з бурачных плантацый раёна адпраўлена амаль 62 тысячы тон буракоў. Найбольш — з ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (амаль 10 тысяч тон), ААТ “Новае жыццё” (звыш 9 тысяч тон), ААТ “Грыцкевічы” (амаль 7 тысяч тон).