Меню
Курс $  3.28 | €  3.48 | ₽100  3.26 |
Погода 2 °C

На рэспубліканскім селектары. Выгадная культура

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 1

Пост опубликован: 02.08.2019

«Рапс — гэта высокадаходная культура, вельмі рэнтабельная ўжо пры ўраджайнасці 15 цэнтнераў. Вы сёння маеце па азімым рапсе 20 цэнтнераў. Гэта высокаўраджайная культура», — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рэспубліканскай селектарнай нарады па пытаннях уборкі ўраджаю.

У нашым раёне азімы рапс займаў 2525 гектараў. З кожнага сабралі ў сярэднім па 41,6 цэнтнера алейнага насення. Значна вышэй яго ўраджайнасць у ААТ «Нясвіжскі райаграсэрвіс» — 52,2 ц/га. Па 46,5 ц/га сабралі у ДП «Эксперыментальная база «Свеклавічная», 45,2 — у СВК «Агракамбінат Сноў», па 44,6 — у ААТ «Новае жыццё» і «Сейлавічы».



На значных плошчах гэтая культура размяшчалася ў «Снове» — 710 га, ЗАТ «Агракамбінат Нясвіжскі» — 300 га, ААТ «Лань-Нясвіж» —  290 га. Снаўчане сабралі 3207,5 тоны алейнага насення. Болей за тысячу тон — «Агракамбінат Нясвіжскі» і «ЭБ «Свеклавічная».

Вось у галоўнага агранома апошняй гаспадаркі Яўгена Саліты мы і паціка-віліся, за кошт чаго дасягнуты добры ўраджай рапсу.

— Тэхналогію вырошчвання строга захоўвалі. Рапс промахаў не церпіць, — расказаў Яўген Вадзімавіч. — І папярэднікі падабралі правільныя, і мінеральныя ўгнаенні ўнеслі пад поўную патрэбу. Перазімавалі пасевы добра, на 90 % — за кошт восеньскай апрацоўкі рэгулятарам росту. Мы прытармазілі развіццё надземнай масы, а каранёвая сістэма, наадварот, умацавалася, таўшчэйшай стала каранёвая шыйка.

Вясной зноў апрацавалі рэгулятарам росту для раўнамернага фарміравання парасткаў (апошніх вырасла па 16-17 на кусце), раўнамернага цвіцення і паспявання насення.

Убіралі рапс збожжаўборачнымі камбайнамі са спецыяльнымі прыстаўкамі для гэтай культуры. Іх у нас чатыры. На ўборцы працавалі камбайнеры Пётр Губей, Андрэй Власін, Андрэй Макарэвіч і Вадзім Мархель. Калі малацілі рапс, сярэдняя вільготнасць насення была 18 — 22 %. Дапрацавалі яго на комплексе ЗСК-4Ш «Амкадор». Аператары Максім Русецкі і Руслан Янушкевіч добрасумленна выконвалі сваю работу, сачылі за якасцю насення. Пры намалоце 1161 тоны пасля ачысткі і сушкі засталося 987 тон алейнага насення. Рэфракцыя склала 15 %, а гэта добры паказчык.

Усё алейнае насенне рэалізавалі перапрацоўшчыкам, прытым львіную долю — ЗАТ «Аблрапсаграсэрвіс». Частку сыравіны яны аплачваюць грашыма, за частку адпускаюць нам шрот і макуху.

Зараз у «Свеклавічнай», адначасова з уборкай ураджаю, рыхтуюць глебу пад новую сяўбу азімага рапсу. Механізатар Уладзімір Дайнэка рассявае фосфар і калій на полі, дзе дагэтуль рос яравы ячмень. Механізатар Уладзімір Панкрат заворвае глебу. Як і летась, азімы рапс размесціцца тут на плошчы 250 гектараў.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!