Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.17 |
Погода 0 °C

 Першыя тоны збожжа — дзяржаве

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 15.07.2019

Сёння, 15 ліпеня, на Гарадзейскае збожжапрыёмнае прадпрыемства паступіла першае зерне новага ўраджаю. 10 тон азімай пшаніцы даставілі з ААТ “Грыцкевічы”. Гэту ганаровую місію даручылі вопытнаму вадзіцелю гаспадаркі Мікалаю Ярашу.

Як расказаў “НН” галоўны аграном акцыянернага таварыства Іван Валетаў, збожжавыя займаюць 940 гектараў. Жніво пачалі з 85-гектарнага поля азімай пшаніцы сорту “сэйлар”, што каля аграгарадка Грыцкевічы. Яна аказалася найбольш гатовай да ўборкі. Дае болей за 70 ц/га. Вільготнасць зерня — каля 20 %.



Вадзіцелем у ААТ “Грыцкевічы” Мікалай Яраш працуе 25 гадоў. Сёлета ўдзельнічае ў жніве 18-ы сезон. Настрой у яго прыўзняты, ураджай, кажа, радуе. Прыемна і тое, што яго МАЗ-5551 першым прывёз зерне на збожжапрыёмнае прадпрыемства. Такі эпізод у жыцці Мікалая Мікалаевіча здарыўся ўпершыню

У “Грыцкевічах” — 4 збожжаўборачныя камбайны. Георгій Закудоўскі працуе на “Лексіёне-550”, Сяргей Гаспадарык, Юрый Наполеў і Аляксандр Ільюшын — на “КЗС-1218”. Збожжа ад камбайнаў на ток адвозяць вадзіцелі Міхаіл Заяц, Мікалай Яраш, Мікалай Казакевіч, Мікалай Клімовіч. Збожжавую сушылку “Амкадор” абслугоўваюць аператары Аляксандр Акулік, Аляксандр Крукоўскі, Мікалай Коранеў і Аляксандр Любко. І вось у панядзелак раненька яны адправілі ў Гарадзею першую машыну са збожжам у засекі дзяржавы.

У філіяле “Гарадзейскае збожжапрыёмнае прадпрыемства” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” прадстаўнікоў ААТ “Грыцкевічы” сустрэлі па-святочнаму. Дырэктар філіяла Сяргей Гук уручыў кіраўніку гаспадаркі Яўгену Здановічу каравай і залацісты сноп

 Дзмітрый ЯШЧАНКА.

 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!