Ён з’яўляецца своеасаблівым
музеем гісторыі ткацтва
і распавядае аб жыцці
беларускага народа
праз гісторыю ручніка.
Педагогі і бацькі сабралі вельмі добры экспазіцыйны фонд, які налічвае больш за 70 экспанатаў. Асаблівы гонар выставы — ткацкі стан з вёскі Малая Быхаўшчына пачатку XX ст., які дапамагла знайсці Наталля Васільеўна Плакса, кіраўнік таварыства беларускай мовы Нясвіжскага раёна.
Каля пляцоўкі дзеці і педагогі пасеялі лён.
Тут рабяты назіраюць, як ён вырошч-ваецца, як цвіце, убіраецца, сушыцца. Паэтапна прадстаўлена выстава апрацоўкі ільну, ёсць экс-пазіцыя “Цуды з куфэрачка” — ручнікі, посцілкі, вырабленыя бабулямі, прабабулямі. Тут цікава пабываць не толькі дзеткам, але і дарослым прыемна дакрануцца да прадметаў даўніны.
На адкрыццё міні-музея завіталі шаноўныя госці: Н.В. Плакса, якая падаравала дзіцячую прасніцу, якую зрабіў яе тата і на якой калісьці прала яе шасцігадовая сястрычка; В.І. Мазалеўскі, старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”, які распавёў дзецям пра першыя ткацкія мануфактуры Радзівілаў і прадэманстраваў вядомы слуцкі пояс.
“НН”.
Вядома, што Якуб Колас, калі жыў ужо пасля вайны ў Мінску (у двухпавярховым асабняку, дзе цяпер яго музей) штогод сеяў градку жыта, каб і ў сталіцы быць далучаным да зямлі, жыць традыцыйнымі адчуваннямі беларускага чалавека.
Выдатнае перайманне зрабілі ў садку «Караблік дзяцінства». І не толькі для адчуванняў, а дзеля ведаў, дзеля сапраўднага выхавання на традыцыях нашага народа. Справа вартая ўвагі і , зноў жа, п е р а й м а н н я ў іншых выхаваўчых установах.
Асаблівая падзяка Вользе Іванаўне Пуляк.