Меню
Курс $  3.33 | €  3.47 | ₽100  3.25 |
Погода -2 °C

Працаўнікі Нясвіжчыны аднаўлялі разбураную вайной гаспадарку: пра гэта паведамляла газета “Чырвоны сцяг” 3 ліпеня 1945 года

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 1

Пост опубликован: 28.06.2019

Да дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у пераможным 45-м наша “раёнка” выйшла іменна 3 ліпеня.

Адкрываецца яна перадавым артыкулам “3 ліпеня — усенароднае беларускае свята”. (Адразу дадам, што значнасць і важнасць гэтага дня  яшчэ больш узмацнелі пасля рэферэндуму 1996 года, калі  наш народ вызначыў яго як Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь).



У артыкуле гаворыцца, што ў рэспубліцы вялі  значную работу па аднаўленні народнай  гаспадаркі, разбуранай у Вялікую Айчынную вайну. Ставілася задача намаганні павялічыць, каб не толькі  аднавіць узровень жыцця даваеннага  часу, але зрабіць яго больш заможным і культурным.

У асобных заметках “Чырвоны сцяг” расказвае, што ў раёне зроблена за год аднаўленчай працы пасля вызвалення зямель  ад фашысцкіх акупантаў. Так, многа давялося папрацаваць работнікам райпрамкамбіната: пусцілі лесазавод, адрамантавалі цагельны завод,  абсталявалі майстэрні. Адноўлены выпуск цэглы, мыла, колавай мазі, лесаматэрыялаў, запрацавалі кузня і сталярная майстэрня.

Захопнікам не ўдалося  зруйнаваць спіртзавод “Альба”, хоць абсталяванне было падрыхтавана да вывазу. Гэтаму перашкодзіла хуткае наступленне Чырвонай Арміі. І адразу пасля вызвалення раёна завод пачаў працаваць і выпускаць прадукцыю. У 1944 годзе вытворчы план на прадпрыемстве выканалі на 147,3 %, даўшы 25 тысяч рублёў прыбытку. Дзякуючы тэхнічнаму ўдасканаленню, план першага квартала 1945 года быў выкананы на 187 %, прыбытак склаў 175411 рублёў. Сярод лепшых рабочых завода называліся Антон Качура, Алена Кіпець, Зоя Волчак, Сцепаніда Драчан. Пра  гэта расказаў у газеце дырэктар прадпрыемства т. Сляпцоў.

Дастойна сустракалі першую гадавіну вызвалення Беларусі і сяляне. Напрыклад, у Квачоўскім  сельсавеце, своечасова закончыўшы веснавую сяўбу, пачалі рыхтавацца да ўборкі  ўраджаю. Завершана праполка ўсіх культур, у разгары — сенакос. Першае сена сяляне рыхтавалі для здачы дзяржаве.

“Чырвоны сцяг” чытала

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!