Меню
Курс $  3.28 | €  3.5 | ₽100  3.07 |
Погода 3 °C

У гонар вызвалення і Перамогі

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 11.05.2019

Сярод работнікаў філіяла “Нясвіжскае УМГ ААТ “Газпром трансгаз Беларусь” прайшлі спаборніцтвы па стрытболе ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 74-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі 9 падраздзяленняў філіяла: службы энергаводазабеспячэння, газакампрэсарнай службы, газакампрэсарнай службы КС “Нясвіжская”, службы аўтаматызаваных сістэм кіравання, аўтаматыкі і тэлемеханікі, службы сувязі, аварыйна-аднаўленчага поезда, аддзела карпаратыўнай аховы, службы ГРС, участка матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.



У напружанай барацьбе перамагла зборная каманда філіяла, у склад якой увайшлі інжынер-энергетык службы энергаводазабеспячэння Уладзімір Васілевіч, аператар ГРС Андрэй Акулік, майстар аварыйна-аднаўленчага поезда Аляксандр Сярпінскі. Другой стала каманда службы аўтаматызаваных сістэм кіравання, аўтаматыкі і тэлемеханікі, у якую ўвайшлі слесары па кантрольна-вымяральных прыборах і аўтаматыцы Аляксей і Мікалай Валявач, а таксама вядучы інжынер па абслугоўванні АСК ТП і КВП цэхаў Валерый Кныш. Пачэснае трэцяе месца — у каманды службы сувязі ў складзе інжынера электрасувязі Аляксандра Мамонькі, інжынера Яўгена Жураўскага і электрамеханіка Дзяніса Балыкіна.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!