Меню
Курс $  3.32 | €  3.55 | ₽100  3.11 |
Погода -1 °C

Па пытаннях корманарыхтоўкі

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 29.05.2019

На мінулым тыдні на базе ААТ «Новае жыццё» прайшоў раённы выязны семінар, тэмай якога стала тэхналогія нарыхтоўкі высакаякасных кармоў у 2019 годзе.


Размова ішла пра асаблівасці і важнейшыя арганізацыйныя моманты, а таксама аб тэхналогіі нарыхтоўкі кармоў і сяўбы шматгадовых траў на ворыўных землях і лугавых угоддзях.



У семінары, работу якога ўзначаліў старшыня Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Ломскі, прынялі ўдзел прадстаўнікі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, кіраўнікі і галоўныя спецыялісты гаспадарак раёна — аграномы, інжынеры, заатэхнікі і ветурачы.
Мэтай семінара сталі абмен вопытам і завастрэнне ўвагі на праблемных пытаннях у галіне кормавытворчасці. «Галоўная задача ў гэтым сезоне — строгае выкананне тэхналогій і нарыхтоўкі якасных кармоў, што ў выніку дасць магчымасць павысіць прадукцыйнасць працы жывёлагадоўлі», — адзначыў у сваім выступленні А.З. Ломскі.
Перад удзельнікамі семінара выступілі начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама В.У. Худніцкі, дырэктар ААТ «Новае жыццё» А.К. Ратомскі, галоўны спецыяліст аддзела раслінаводства, жывёлагадоўлі і механізацыі райсельгасхарчу Т.В. Якушэнка, начальнік аддзела А.С. Каспер і іншыя. Яны распавялі аб тэхналогіі вырошчвання траў і нарыхтоўкі кармоў, выкананні рэгламенту пры правядзенні кормаўборачнай кампаніі, наладцы і рэгуляванні тэхнікі. Падчас мерапрыемства прайшла дэманстрацыя работы кормаўборачнай тэхнікі.
Галоўны ветурач раёна С.І. Стрэчань і ветурач-біяхімік Н.І. Лукша Нясвіжскай ветэрынарнай станцыі нагадалі пра якасную падрыхтоўку сіласных і сянажных траншэй, патрабаванні рэгламенту пры нарыхтоўцы кармоў, далі парады па выкарыстанні кансервантаў.
Па выніках семінара былі пастаўлены задачы па арганізацыі нарыхтоўкі высакаякасных кармоў, адзначана, што корманарыхтоўку неабходна пастаянна трымаць на асаблівым кантролі.
Наталля ЕРМАШЭНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!