Адбылося чарговае пасяджэнне раённай камісіі па справах непаўналетніх на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрам Балцянковым.
Адной з тэмаў, разгледжаных на камісіі стала пытанне аб прамежкавых выніках выканання індывідуальнага міжведамаснага плана абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетняй, якая прызнаная ў тым, што патрабуе дзяржаўнай абароны, і была адабраная ў маці згодна з Дэкрэтам № 18.
На раённай камісіі па справах непаўналетніх таксама былі заслуханы вынікі правядзення ў лютым міжведамаснай акцыі “Сябруем з Законам”. Адзначалася, што на тэрыторыі раёна прафілактычная работа па прадухіленні правапарушэнняў і злачынстваў сярод падлеткаў была праведзена маштабна.
Аддзел прымусовага выканання Нясвіжскага раёна