Меню
Курс $  3.27 | €  3.42 | ₽100  3.22 |
Погода -1 °C

Пасля заканчэння школы прыйшла на МТФ “Лань”, дзе працуе  і  сёння

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 07.03.2019

Вера Папок — ураджэнка вёскі Міцькавічы. Адразу пасля заканчэння школы, у 2001-м годзе,  прыйшла на МТФ “Лань”, дзе працуе  і  сёння. Вера Валянцінаўна — аператар машыннага даення ў цэху раздойвання кароў. Спакойная і ветлівая, жанчына любіць сваю  нялёгкую справу і карыстаецца аўтарытэтам у калектыве. Яна — дысцыплінаваны, вопытны і адказны работнік, які дасканала выконвае тэхналогію даення, добра ведае кожную са сваіх 43-х рагуль. У лютым бягучага года надаіла ад іх 30 тон малака,  а надой ад кожнай  каровы склаў 702 кілаграмы.



В.В. Папок старанна і добрасумленна ажыццяўляе догляд 20-і нованароджаных цялят прафілакторнага і малочнага перыяду, у месячным ўзросце перадае іх на іншыя фермы. Сярэднясутачная прывага кожнага яе гадаванца складае ў сярэднім 1203 грамы.

За высокія паказчыкі ў рабоце на справаздачным сходзе, які нядаўна адбыўся ў ААТ “Лань-Нясвіж”, Вера Валянцінаўна ўзнагароджана Ганаровай граматай дырэкцыі і прафсаюзнага камітэта сельгаспрадпрыемства.

Раней яе сям’і дырэкцыя ААТ “Лань-Нясвіж”  выдзеліла службовае жыллё ў аграгарадку Лань.

“НН”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!