Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.17 |
Погода -1 °C

Насустрач 75-годдзю вызвалення Беларусі. Першыя крокі на вольнай зямлі

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 01.12.2018

16 кастрычніка 2018 года  Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка Указам № 408 зацвердзіў план падрыхтоўкі да святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага  народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У краіне аб’яўлена рэспубліканская  грамадска-культурная акцыя “Дарогамі вызваліцеляў”, прысвечаная вызваленню тэрыторыі Беларусі ў 1943-1944 гадах.



Мы пачынаем змяшчаць на старонках газеты матэрыялы, прысвечаныя  памятнай даце.

У гэтыя дні жыхары Гомельскай вобласці святкуюць вызваленне  ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Так, 26 лістапада 1943  года савецкія войскі ачысцілі ад іх Гомель, і ён стаў першым у Беларусі вызваленым абласным цэнтрам.

За перыяд акупацыі (з 19 жніўня 1941 года) горад над Сожам моцна  пацярпеў. Было зруйнавана звыш 20 вуліц, знішчана больш за 5 тысяч дамоў, разбураны  энергагаспадарка і водаправодна-каналізацыйная сетка. Народнай гаспадарцы быў нанесены ўрон больш  чым на 3 млрд. рублёў у даваенных цэнах. Загінула больш за 200 удзельнікаў народнага апалчэння, падпольшчыкаў і партызан, амаль 400 мірных жыхароў — ахвяр фашысцкага тэрору. Амаль 9 тысяч  воінаў-землякоў загінула або прапала  без вестак на франтах. За 829 дзён акупацыі ў горадзе засталося каля 15 тысяч жыхароў — чуць больш за 10 % ад даваеннай колькасці насельніцтва. Больш за 800 воінаў Чырвонай Арміі палягло пры абароне і вызваленні Гомеля.

Гэты горад стаў свабодным ад ворага ў ходзе Гомельска-Рэчыцкай  наступальнай аперацыі. Першымі ў яго ўступілі падра-здзяленні 217-й, 102-й, 96-й і 4-й стралковых дывізій, 115-га ўмацаванага  раёна 11-й і 48-й армій Цэнтральнага фронту (з 20.10. 1943 г. — Беларускі фронт).

 

 

“Вялікая Айчынная вайна была суровым выпрабаваннем для савецкіх людзей. Беларусь першая  прыняла на сябе нечаканы і жорсткі ўдар фашысцкай Германіі…

Адпор захопнікам быў усенародным. У Беларусі змагаліся больш за 370 тысяч партызан. У канцы 1943 года  яны кантралявалі каля 60 працэнтаў тэрыторыі…

Болей за 1 мільён 300 тысяч беларусаў  ваявалі на розных франтах Вялікай Айчыннай вайны, 443 з іх удастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА”.

 

(Вытрымка са звароту Прэзідэнта Беларусі

да чытачоў кнігі “Памяць Беларусі”).

 

 

Плацдарм для паспяховага наступлення савецкіх войскаў на гомельскім накірунку быў падрыхтаваны раней, у верасні-кастрычніку 1943-га, падчас  кровапраліт-нага, але паспяховага  фарсіравання Дняпра і Сожа.

А першым раённым цэнтрам  нашай рэспублікі, вызваленым  ад фашыстаў у Вялікую Айчынную вайну, быў Камарын,  цяпер ён — гарадскі пасёлак у Брагінскім раёне. Гэтая знамянальная падзея  адбылася 23 верасня 1943 г. Вызвалялі яго войскі 13-й арміі Цэнтральнага фронту (генерал арміі К.К. Ракасоўскі) — у  час правя-дзення Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі. Удзел бралі часці і фарміраванні 8-й і 74-й стралковых дывізій 15-га стралковага  корпуса. Яны першымі на гэтым участку  выйшлі да Дняпра і ў ноч на  22 верасня фарсіравалі яго на  падручных сродках і рыбацкіх чаўнах. Прарвалі абарону ворага і захапілі плацдарм на правым  беразе ракі. Старажылы расказвалі, што там усё было заліта крывёю, раку ўслалі целы загінуўшых воінаў. Нашы салдаты атакавалі і захапілі  шэраг населеных пунктаў, акружылі  і знішчылі фашысцкі гарнізон у самім Камарыне.

За подзвігі, праяўленыя пры вызваленні Брагінскага і Камарынскага  раёнаў восенню 1943 г., званне  Героя Савецкага Саюза было прысвоена 396  салдатам, сяржантам і афіцэрам Чырвонай Арміі.

З цікавасцю прачытала ў “СБ. Беларусь сегодня” артыкул журналісткі Віялеты Дралюк пра яе паездку ў сённяшні  Камарын, наведванне месцаў баявых дзеянняў на беразе  Дняпра. Дазволю сабе прывесці цытату: “Ад аднаго берага да  другога на вока болей за сто метраў. Як людзі перапраўляліся на  плытах, бочках, плашч-палатках, набітых сенам і саломай, проста  не паддаецца разуменню. Не паддаецца разуменню і тое, як  штурмавалі гітлераўскі рубеж. Бо правы бераг, на якім  замацаваліся немцы, стварыўшы непрыступную сістэму абарончых збудаванняў “Усходні вал”, быў значна вышэй за левы, адкуль наступалі нашы. Не выпадкова Гітлер  бравіраваў: “Хутчэй Днепр пацячэ назад, перш чым рускія пераадолеюць яго”. Пераадолелі!”.

Дарэчы, за фарсіраванне Дняпра 183 воіны Чырвонай Арміі былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

27 верасня 1943-га быў вызвалены г.п.  Церахаўка Добрушскага раёна, 28 верасня — г. Ветка, 30 верасня — райцэнтр Свяцілавічы (цяпер уваходзіць у склад Веткаўскага раёна), 10 кастрычніка — Добруш, 17 кастрычніка — Лоеў, а ў лістападзе — Брагін, Хойнікі, Нароўля, Рэчыца, Буда-Кашалёва, Чачэрск, Карма. Усё гэта — гарады Гомельскай вобласці.

Адначасова савецкія войскі  вызвалялі населеныя пункты Магілёўскай вобласці. 26 верасня войскі 3-й і 50-й армій Бранскага  фронту выбілі ворага з Хоцімска. 28 верасня  свабода прыйшла ў Клімавічы, Касцюковічы, Мсціслаўль, 29 верасня — у Крычаў, 1 кастрычніка — у  Краснаполле і Чэрыкаў,                2 кастрычніка — у Дрыбін, 25 лістапада — у Слаўгарад.

У 1943 годзе пазбавіліся ад фашысцкага іга жыхары наступных населеных пунктаў Віцебскай вобласці: г. Лёзна (8.10), тадышні райцэнтр Сураж у Віцебскай вобласці (28.10) — цяпер гэта гарадскі пасёлак, г.п. Езярышча Гарадоцкага  раёна (19.12), тадышні райцэнтр Мехавое (19.12) — цяпер вёска ў складзе Гарадоцкага раёна, сам Гарадок (24.12). Лёзненскі раён вызвалялі войскі 3-га Беларускага і Калінінскага (20.10. 1943 г. перайменаваны ў 1-ы Прыбалтыйскі) франтоў. Віцебскі — войскі Калінінскага і Заходняга франтоў. Гарадоцкі — войскі 1-га Прыбалтыйскага  фронту.

Заканчваўся 1943-і год, які прынёс беларусам першыя глыткі свабоды. А наперадзе былі  яшчэ доўгія дні і ночы жорсткай, знясільваючай барацьбы з азвярэлым катам, шматлікія бяс-прыкладныя  подзвігі савецкіх салдат і афіцэраў у імя свабоды і міру на роднай зямлі.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!