Меню
Курс $  3.32 | €  3.55 | ₽100  3.11 |
Погода 3 °C

У ААТ “Новае жыццё” працуюць ў напружаным рытме

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 16.11.2018

У ААТ “Новае жыццё” высокія надоі і прывагі ў многім атрымліваюць, дзякуючы якасным кармам, збалансаванасці рацыёнаў жывёлы. Дабіцца гэтага ўдаецца як за кошт стараннай работы механізатараў на нарыхтоўцы травяных кармоў, так і шляхам дабаўлення неабходнай колькасці камбікармоў, кармавых дабавак. Такім чынам, жывёла атрымлівае толькі якасныя кармы, прычым для кожнай групы, у залежнасці ад яе фізіялагічнага стану, прадугледжаны свой рацыён.



— Сёння праз кармацэх у вёсцы Жанкавічы корміцца ўся буйная рагатая жывёла гаспадаркі, — расказвае яго загадчыца Наталля Матус (на здымку 2). — Каля 115 тон кармавых сумесей адсюль штодня развозіцца на фермы і комплексы “Жанкавічы”, “Аношкі”, “Наруцавічы”, “Казлы” і “Долкінды”. Замесы робім бесперапынна з сямі раніцы да шасці гадзін вечара. Працаваць даводзіцца ў даволі напружаным рытме. Калі, напрыклад, дастаўка прэміксаў, камбікармоў, канцэнтратаў робіцца загадзя, то вось грубыя кармы, той жа сянаж, сілас або салому, падвозяць нам двойчы на дзень. Так наша жывёла атрымлівае заўсёды свежы корм.

Фота 1

Таксама для кожнай групы жывёлы навукоўцы распрацавалі індывідуальныя рацыёны кармлення, зыходзячы з якасці мясцовай сыравіны — улічвалася ўтрыманне ў ёй бялку, пратэіну, клятчаткі, мікра- і макраэлементаў і іншае. Таму і цялушачкі, і бычкі, і некалькі груп дойнага статка, і буйная рагатая жывёла на адкорме — усе атрымліваюць свой дазіраваны рацыён. Напрыклад, навацельным каровам неабходна энергія, таму     ў корм для іх дадаецца энергетык, а вось каровам сухастою больш патрэбны вітаміны, адпаведна, у ход ідуць вітамінізаваныя дабаўкі. Для цялят прадугледжаны свае грануляваныя камбікармы, даецца сухое зерне. У рацыён уведзены соль, мел, пры неабходнасці — раскісляльнікі. Усё граматна ўлічана.

Кармацэхам у Жанкавічах Наталля Матус кіруе амаль два гады. Дапамагае ёй рабочы Юрый Акулік (справа на здымку 2), які насыпае кармавыя дабаўкі і сочыць, каб кармы былі падбуртаваныя. На пагрузчыку “Амкадор” працуе зараз вопытны механізатар Віктар Буйко (на здымку 1). За рулём трох раздатчыкаў-змяшальнікаў кармоў “Гаспадар” можна ўбачыць Ігара Гаўдура, Яўгена Ляха, Віктара Баргулёва, Дзмітрыя Антановіча (на здымку 2 — злева).

Фота 2

Аксана ГРОХ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!