Міністэрства інфрмацыі Беларусі падвяло вынікі рэспубліканскага конкурсу на лепшае асвятленне ўборачнай кампаніі “Жніво-2018: І хлебам адзіным”. На конкурс было прадастаўлена 98 работ з 90 сродкаў масавай інфармацыі — як друкаваных, так і электронных. У тым ліку 73 работы даслалі журналісты рэгіёнаў. Журы вызначыла 16 пераможцаў конкурсу.
Прыемна, што сярод гэтай значнай колькасці прэтэндэнтаў адзначаны публікацыі карэспандэнта аддзела аграпрамысловага комплексу раённай газеты “Нясвіжскія навіны” Тамары Праль-Гуль. Першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі ўручыў ёй Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Лепшыя аўтарскія матэрыялы (нарыс, рэпартаж, спецыяльныя праекты) у друкаваных рэгіянальных СМІ”. Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў праходзіла ў прэс-цэнтры Дома прэсы напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і пера-працоўчай прамысловасці агра-прамысловага комплексу.
Павел Лёгкі, звяртаючыся да журналістаў, падкрэсліў, што тэма чалавека працы, хлебароба — гэта вечная тэма. І ён з вялікай павагай ставіцца да тых, хто захапляльна, па-новаму расказвае пра людзей вёскі і робіць акцэнт на іх поспехах.
Вітаў журналістаў таксама намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун. Ён падзякаваў за аб’ектыўнае асвятленне спраў на жніве, калі ўдзельнікам гэтай важнай сельскагаспадарчай кампаніі сёлета даводзілася “вырываць” у надвор’я кожную спрыяльную гадзіну, каб убраць вырашчанае, дапрацаваць збожжа, своечасова здаць яго дзяржаве. І побач з камбайнерамі, вадзіцелямі, аператарамі збожжасушыльных комплексаў, спецыялістамі знаходзіліся журналісты, каб аператыўна, з веданнем справы расказаць пра работу ў полі і на таку. Уладзімір Гракун упэўнены, што добрыя, цёплыя матэрыялы ў прэсе служылі ўдзельнікам жніва дадатковым маральным стымулам. Ён падкрэсліў: журналісты, асвятляючы жніво, унеслі свой пэўны ўклад у фарміраванне ўраджаю.
Згадзіцеся: прыемна пачуць такую ацэнку сваёй работы. Бо, сапраўды, журналіст адчувае еднасць са сваімі героямі: разам радуецца іх поспехам, разам перажывае з-за праблем, засмучаецца, калі на перасохлую глебу не падае ні кроплі дажджу, а на ўжо спелую збажыну абрушваецца лівень. І, здаецца, той боль, з якім глядзелі на палі аграномы, камбайнеры, ды й усе вяскоўцы, каму дарагі лёс хлеба, пасяляўся і ў тваёй душы, і ты, ці побач, ці на адлегласці, але быў разам з імі, хлебаробамі.
Ад Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун павіншаваў працаўнікоў вёскі з прафесійным святам і выказаў спадзяванне, што гэтае віншаванне будзе данесена адрасатам на старонках СМІ. Што мы і робім зараз, паважаныя аграрыі Нясвіжчыны. Поспехаў вам!
“НН”.
Уважаемая Тамара Анатольевна! От коллектива ГУ «Несвижский историко-краеведческий музей» примите самые искренние поздравления с заслуженной наградой! Ваш высокий профессионализм в работе и личный вклад в общественную жизнь города и района помогает создавать историческую летопись Несвижчины. Желаем Вам исполнения всех творческих замыслов, дальнейших профессиональных успехов, свершения всех начинаний!