Меню
Курс $  3.28 | €  3.5 | ₽100  3.07 |
Погода 4 °C

«Еўраньюс» раскажа ўсяму свету

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 30.11.2018

Фонд «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» і тэлеканал «Еўраньюс» заключылі дагавор аб інфармацыйным супрацоўніцтве. Подпісы пад дакументам паставілі дырэктар фонду Георгій Катулін і дырэктар па міжнародных продажах сусветна вядомага тэлеканала К’ел Штайн.

Паводле дагавора, «Еўраньюс» вырабіць і размесціць у эфіры больш за 532 відэаролікі, прысвечаныя Беларусі ўвогуле і ІІ Еўрапейскім гульням у прыватнасці. Акрамя таго, у эфір выйдуць і знаёмыя еўрапейскаму гледачу праграмы аб падарожжах і турыстычнай галіне — «Фокус», «Метраполітэн», «Паштоўкі», а таксама серыя спартыўных рэпартажаў аб падрыхтоўцы Мінска да маштабнай кантынентальнай падзеі «Дарога да…».



— Сёння мы адкрываем новую старонку ў прасоў-ванні ІІ Еўрапейскіх гуль-  няў як у Еўропе, так і ў свеце ў цэлым. Раней Дырэкцыя падпісала пагадненні з шэрагам сродкаў масавай інфармацыі, аднак тэлеканал «Еўраньюс» сярод іх займае асаблівае месца. Аўдыторыя канала перавышае 400 млн. тэлегледачоў, а праграмы транслююцца на 12 мовах. Акрамя таго, «Еўраньюс» мае яшчэ і інтэрнэт-рэсурс, які публікуе матэрыялы на дзевяці мовах. Усё гэта гарантуе шырокі ахоп аўдыторыі, — лічыць Георгій Катулін. — Наша супрацоўніцтва з вядомым тэлеканалам таксама абумоўлена паспяховай практыкай прасоўвання ім І Еўрапейскіх гульняў у Баку і Еўрапейскіх юнацкіх алімпійскіх фестываляў у Тбілісі і Дзьёры. Тыя рэпартажы мелі станоўчы водгук з боку спецыялістаў спорту, балельшчыкаў і СМІ.

Дырэктар фонду таксама адзначыў, што ўзаемадзеянне з «Еўраньюс» — не проста канал перадачы інфармацыі, а творчае супрацоўніцтва, паколькі эфірныя матэрыялы будуць распрацоўвацца сумеснымі намаганнямі. Гэта вельмі важна з пункту гледжання абмену вопытам і спадчыны Гульняў. Такое супрацоўніцтва дасць магчымасць выйсці на іншы ўзровень работы па асвятленні многіх значных мерапрыемстваў, якія плануецца правесці ў краіне, прычым, не толькі спартыўных.

— Для нас вы ўстанавілі высокую планку, — пад-крэсліў К’ел Штайн. — У той жа час гэта вялікі гонар і бясцэнны вопыт работы ў такім маштабным праекце, як ІІ Еўрапейскія гульні.

Тэлеканал «Еўраньюс» зробіць для беларускага боку два ролікі «Дарога да…» перад стартам Еўрапейскіх гульняў. Сюжэты раскажуць пра арэны, Вёску спартсменаў, а таксама аб спадчыне, якую пакінуць пасля сябе Еўрапейскія гульні. Карэспандэнт тэлеканала сустрэнецца з атлетамі незадоўга да старту форуму, наведае трэніроўкі і задасць пытанні аб іх мэтах на ІІ Еўрапейскіх гульнях, аб трэніровачным працэсе. А дзевяць што-дзённых рэпартажаў асветляць вынікі спабор-ніцтваў, цырымоніі адкрыцця і закрыцця. Аднаго са сваіх спартыўных журналістаў на час правядзення Гульняў тэлеканал камандзіруе ў Мінск.

Дар’я ЛАБАЖЭВІЧ,

«Звязда».

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!