Меню
Курс $  3.28 | €  3.5 | ₽100  3.07 |
Погода 4 °C

На палях раёна. Апошнія навіны АПК

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 03.10.2018

Буракі

У гаспадарках раёна па стане на 2 кастрычніка цукровыя буракі выкапаны на плошчы 1993 гектары — 38 %. 62 % пасеваў убрана ў СВК “Агракамбінат  Сноў”, 56 % — у ААТ “Нясвіжскі  райаграсэрвіс”, 49 % — у РУП “Доследная  навуковая станцыя па цукровых бураках”, 48 % — у ААТ “17 Верасня”. Усяго накапана 93061 тона салодкага кораня. Сярэдняя  ўраджайнасць складае 466,9 ц/га. У т.л. 737 ц/га — у ААТ “Новае жыццё”, 621 ц/га — у ААТ “Грыцкевічы”, 527 ц/га — СВК “Агракамбінат Сноў”.



На Гарадзейскі цукровы кам-бінат сельгаспрадпрыемствы  Нясвіжчыны здалі 75636 тон буракоў. Сярэдняя цукрыстасць  іх — 16,80 %. Больш высокая яна ў “Новым жыцці” — 17,46 %, у “Нясвіжскіх Астроўках” —  17,23 %.

 

Травы

Нарыхтоўка кармоў працягваецца на травяных угоддзях раёна. Так, чацвёрты ўкос праведзены на 2750 гектарах. У   т.л. 892 га  ўбрана ў СВК “Агракамбінат Сноў”,  555 га — у ААТ “Гарадзея”, 419 — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”. 1 кастрычніка працавала на гэтай рабоце  тэхніка ААТ “Грыцкевічы” і ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”.

 

Кукуруза

1 кастрычніка апусцелі кукурузныя палеткі ў СВК “Агракамбінат Сноў” і ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”. Там кукуруза ўбрана  і на сілас, і на зерне.

У цэлым па раёне на корм і сілас яе скасілі 5964 гектары — 78,7 %. Закончана работа ў ДСГУ  “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”. 96 % убрана ў ДП “ЭБ “Свеклавічная”, 92 % — у ААТ “Новае жыццё”. Сярэдняя  ўра-джайнасць масы — больш за 390 ц/га. Вышэй яна ў ААТ “Сейлавічы” — 477 ц/га, у ААТ “Грыцкевічы” — 468, у ААТ “Лань-Нясвіж” — 448 ц/га.

На зерне абмалочана 2936 гектараў кукурузы. Яе ўраджайнасць — 129 ц/га. У т.л. 154 — у “Грыцкевічах”, 147 — у “Нясвіжскім райаграсэрвісе”, 142 — у “17 Верасня”. Агульны намалот па раёне склаў 37866 тон.

Лічбы прыведзены згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу па стане на 2 кастрычніка.

“НН”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!