Меню
Курс $  3.28 | €  3.5 | ₽100  3.07 |
Погода 1 °C

У вёсцы Завітая прайшло свята вуліцы

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 08.09.2018

Напрыканцы лета жыхары вёскі Завітая адсвяткавалі юбілей вуліцы Лясная-2. Мерапрыемства атрымалася яркім і запамінальным.

На свята вёскі сабраліся ўсе яе жыхары, каб успомніць мінулае, парадавацца поспехам адзін аднаго і яшчэ раз пераканацца ў тым, што няма ў свеце больш прыгожага кутка, чым той, дзе ім пашчасціла нарадзіцца і вырасці.

Да гэтага дня мясцовыя жыхары падрыхтавалі выставы, на якіх выставілі самаробныя ручнікі, посцілкі, абрусы, розныя вырабы ручной працы, вышыўкі. Многія двары вуліцы добраўпарадкаваны і радуюць аднавяскоўцаў прыгажосцю і мноствам кветак.



Вітала жыхароў вёскі старшыня Гарадзейскага сельвыканкама  Наталля Цвірко. Яна павіншавала усіх са святам, падзякавала за самаадданую працу, за падтрыманне парадку на дварах і вуліцах вёскі.

Мабыць, не было ў гэты вечар ніводнага жыхара, які не пачуў у свой адрас добрага слова. Дружна віталі людзей, якія пакінулі добры след у гісторыі вёскі, хто аддана працаваў на карысць роднага краю, хто выгадаваў добрых, сумленных дзяцей, хто дамогся вялікіх поспехаў ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі.

Шчырыя словы падзякі і ўдзячнасці прагучалі ў адрас самых старэйшых і самых юных жыхароў вуліцы Лясная-2. Сярод тых, каго ў той дзень ушаноўвалі, былі ветэраны працы, якія пайшлі на заслужаны адпачынак з розных прадпрыемстваў і ўстаноў раёна. Цёплыя і шчырыя віншаванні пачулі ў свой адрас шмат-дзетныя маці і залатыя юбіляры, іншыя вяскоўцы. Але самае галоўнае — на працягу ўсяго свята, адчувалася пяшчотнае і трапяткое стаўленне ўсіх прысутных  да роднага дома, роднай вуліцы і вёскі.

Добры настрой на свяце дарылі жыхарам таленавітыя ўдзельнікі аматарскай творчасці Завітанскага сельскага клуба-бібліятэкі і Затур’янскага сельскага дома культуры.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!