Меню
Курс $  3.28 | €  3.5 | ₽100  3.07 |
Погода 3 °C

Пераможцам штогадовага абласнога спаборніцтва сярод аператараў збожжасушыльных установак сельскагаспадарчых і іншых арганізацый стаў наш зямляк Сяргей Леўшын

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 2

Пост опубликован: 28.09.2018

Сярод аператараў збожжасушыльных установак сельскагаспадарчых і іншых арганізацый пераможцам штогадовага абласнога спаборніцтва на жніве-2018 першае прызавое  месца прысуджана аператару КЗСВ-30Г-Н адкрытага акцыянернага таварыства  “Лань-Нясвіж”  Сяргею  Леўшыну. Ён дапрацаваў сёлета  11595,857 умоўнай тоны  збожжа.

— Працавалі мы пазменна, — расказвае Сяргей Іванавіч. — Я — з Анатолем Наруцём, у другую змену — Дзмітрый Паласавец і Віктар Дашко. Пры больш высокай  вільготнасці зерня (18 — 23 працэнты) праз сушку  яго праходзіла 200-300 тон за суткі. Пры нізкай (15 працэнтаў)  — 500 тон. На выхадзе, згодна з патрабаваннямі, збожжа мела 12 — 14 працэнтаў вільготнасці.



Працаваў збожжасушыльны комплекс, як кажуць, у штатным  рэжыме. А для гэтага аператары ўсёй брыгадай пастараліся падчас  падрыхтоўкі яго да жніўнага сезону. Бо ўсе — майстры сваёй справы. Сяргей Леўшын наогул з’яўляецца аператарам газавай кацельні свінагадоўчага комплексу ААТ “Лань-Нясвіж”, у свой час прайшоў  спецыяльную падрыхтоўку для работы на КЗС і ўжо восем сезонаў  эксплуатуе яго. Анатоль Наруць — электрык. Дзмітрый Паласавец — газаэлектразваршчык. Вось і перагле-дзелі, перабралі ўвесь комплекс сваімі рукамі. Дзе замянілі запчасткі, дзе зварылі. Рабілі  сумленна — памяталі, што любая  паломка ў час жніва затармозіць дапрацоўку збожжа, а гэтага дапусціць ніяк нельга было.

Цяпер Сяргей Леўшын з таварышамі дапрацоўвае зерне кукурузы. Радуе сёлета гэта культура. Вадзіцелі, што дастаўляюць яе на ток ад камбайнаў, задаволена гавораць: “Сыпле добра!”. Задаволены і Сяргей Іванавіч. Гэта ж важна, калі ёсць ураджай (у гаспадарцы намалочваюць па 115 цэнтнераў зерня кукурузы з гектара).  Ёсць спажыўны корм для жывёлы — будуць і надоі, і прывагі. І наогул,  радасна ўсведамляць, што зямля год ад году багацее, шчодра  дзякуе хлебаробам за клопаты. А зямля — яна свая, родная. На ёй Сяргей Леўшын нарадзіўся, тут  зрабіў першыя крокі працоўнага жыцця. І шчыруе тут амаль сорак гадоў.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!