Меню
Курс $  3.28 | €  3.45 | ₽100  3.42 |
Погода -7 °C

Урад вызначыўся з задачай на 2019 год па ўзроўні зарплат бюджэтнікаў і памеры пенсій

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 31.08.2018

Аб гэтым паведаміў Прэм’ер-міністр Сяргей Румас на пасяджэнні Савета Міністраў, дзе абмеркавалі праекты прагнозу сацыяльна-экана-мічнага развіцця, асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі і бюджэту на 2019 год.

Кіраўнік урада даручыў акцэнтаваць увагу на асноўных напрамках расходаў бюджэту з улікам патрабаванняў Кіраўніка дзяржавы. Маецца на ўвазе 10-працэнтнае скарачэнне расходаў на дзяржпадтрымку рэальнага сектара з прапарцыянальным павелічэннем фінансавання сацыяльнай сферы. «Урад на 2019 год устанавіў для сябе мэтавую задачу дабіцца ўзроўню зарплаты ў бюджэтнай сферы не менш як 80 працэнтаў да сярэдняй заработнай платы па краіне. Памер пенсіі па ўзросце павінен быць не ніжэйшы за 40 працэнтаў сярэдняй заработнай платы», — адзначыў Сяргей Румас. У Міністэрства фінансаў ёсць даручэнне прааналізаваць, што адбываецца ў бюджэтнай сферы. «Не выключаю, што разам будзем займацца аптымізацыяй колькасці», — дадаў Прэм’ер-міністр.



«Крытэрыем ацэнкі эфектыўнасці старшынь гар- і райвыканкамаў з’яўляецца стварэнне новых рабочых месцаў», — пад-крэсліў Прэм’ер-міністр. Ён папрасіў губернатараў арганізаваць работу з кіраўніцтвам выканкамаў на гэтым узроўні, як таго і патрабуюць пэўныя дакументы.

Акрамя таго, кіраўнік Савета Міністраў звярнуў увагу, што прынцыповае патрабаванне па збалансаванасці рэспубліканскага бюджэту захоўваецца. Расходы не павінны перавышаць даходаў.

blr.belta.by.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

error: Копирование защищено!!!