Меню
Курс $  3.3 | €  3.52 | ₽100  3.2 |
Погода -2 °C

Запаленае святло, ці Судакрананне з творчасцю

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 13.07.2018

На Нясвіжчыне пракладваецца шмат намаганняў, каб  аб’яднаць дзяцей і бацькоў, зацікавіць іх агульнай справай, знайсці агульныя інтарэсы. Адзін з іх — наведаць пасяджэнні сямейнага клуба «Лад». Ён дзейнічае пад кіраўніцтвам цудоўнага педагога, мастачкі, кіраўніка студыі выяўленчага мастацтва «Вясёлка» Алены Гаціла, якая працуе пры цэнтры дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна.



Бацькі і дзеці разам сустракаюць святы, спаборнічаюць падчас выездаў на прыроду, гатуюць на вогнішчы ежу, падарожнічаюць па нашай краіне беларусаў і яе замежжы. Кіраўнік аб’яднання ладзіць традыцыйныя сустрэчы са святарамі  — настаяцелем храма Узнясення Гасподня г. Нясвіжа протаіерэем Аляксандрам Данчанкам і іерэем Іаанам Уханавым, выхаванцы студыі заўсёды  наведваюць храм напярэдадні найвялікшага свята — Вялікадня.  Але галоўная праца маленькіх і юных наведвальнікаў сямейнага клуба — заняткі ў студыі выяўленчага мастацтва «Вясёлка», і як вынік — удзел у выставах рознага ўзроўню на працягу года. А заключная выстава, якая традыцыйна праходзіць пад назвай «Свет вачыма дзяцей», ладзіцца штогадова ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы і збірае разам да васьмідзесяці бацькоў і дзяцей.

Сёлета на выставе былі прадстаўлены пейзажы і нацюрморты, партрэты і вынікі падарожжаў, увасобленыя ў творах юных мастакоў, фантастычныя сюжэты, гістарычныя замалёўкі і сучасныя ваколіцы Нясвіжа, любімыя жывёлы і мары, якія на карцінах рабят ужо сталі рэальнасцю.

Усе наведвальнікі студыі і ўдзельнікі выставы атрымалі свае заслужаныя  ўз-нагароды ад кіраўніка студыі А.Г. Гацілы і дырэктара цэнтра дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна Вольгі Русецкай. Не засталіся па-за ўвагай і бацькі, якім былі ўручаны падзякі за выхаванне будучых мастакоў і мастачак.

Асаблівая ўвага падчас прэзентацыі выставы  была нададзена выпускнікам. Яна Дучынская, Ксенія Халопіца, Паліна Флар’-яновіч, Ульяна Сідорка, Соф’я Клімовіч, Дар’я Панасюк, Дар’я Богдан, Кацярына Тароцька, Вікторыя Цар закончылі чатырохгадовы курс заняткаў у студыі і атрымалі пасведчанні аб заканчэнні. Але перапыняць навучанне не збіраюцца і будуць займацца па спецыяльнай праграме, распрацаванай кіраўніком студыі.

Выстава «Свет вачыма дзяцей» прымала сваіх наведвальнікаў у бібліятэцы. Яе наведалі многія, хто захацеў падарыць сабе радасць ад дакранання да дзіцячай творчасці. Многія пакінулі сваё меркаванне аб выставе ў кнізе водгукаў. Рэальная ацэнка работ юных мастакоў дапаможа ім падняцца на прыступку вышэй у параўнанні з дасягненнямі мінулых гадоў.

 Валянціна ШЧАРБАКОВА,

г. Нясвіж.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!