Меню
Курс $  3.28 | €  3.46 | ₽100  3.34 |
Погода 0 °C

Сельская гаспадарка: ідзе другі ўкос траў

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 20.06.2018

У раёне, згодна з аператыўнай інфармацыяй упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, па стане на 19 чэрвеня другім укосам скошана 726,5 га траў, убрана 617 га. Касьбу вядуць ААТ “Гарадзея” (380 га), “Новае жыццё” (247 га), “Грыцкевічы” (62,5 га), ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” (15 га), ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (12 га), “Лань-Нясвіж” (10 га).



Фактычна нарыхтавана 24642 тоны кармавых адзінак — па 5,18 цэнтнера кармавых адзінак на 1 умоўную галаву жывёлы. Найбольш — па 9,63 ц — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, па 8,15 ц — у Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі, па 7,78 ц — у ААТ “Лань-Нясвіж”, па 7,40 ц — у ААТ “Юшавічы”, па 6,88 ц — у ААТ “Новае жыццё”.
У фізічнай вазе гаспадаркі раёна назапасілі 4579 т сена, 76107 т сенажу, 6301 т сіласу.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!