Меню
Курс $  3.32 | €  3.55 | ₽100  3.11 |
Погода 2 °C

На ферме “Маляўшчына” ўведзены новы кароўнік з ДМБ

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 30.05.2018

Як і прадугледжвалася планам будаўніцтва, напрыканцы мая на малочнатаварнай ферме  “Маляўшчына” дзяржаўнага прадпрыемства “Эксперыментальная база “Свеклавічная” гаспадарчым спосабам  уведзены ў строй дзеючых новы кароўнік з  даільным малочным блокам. Кароўнік разлічаны на 240 галоў з бяспрывязным  утрыманнем жывёлы. У даільным малочным блоку зманціравана даільная ўстаноўка “Паралель 2 х 16” фірмы “Вестфалія”. Да моманту пуску  апошняй у кароўнік паставілі 32 каровы і каля 90 цялушак з рознымі тэр-мінамі ацёлу. 44 цялушкі купілі ў ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, “Сейлавічы” і “Грыцкевічы”, астатніх перавялі з уласных фермаў.



В.а. галоўнага ветурача “Свеклавічнай” Арцём Яцкевіч, дырэктар эксперыментальнай базы Віталь Панкрат, загадчык МТФ “Маляўшчына” Юлія Гаціцкая і галоўны заатэхнік Таццяна Лазіцкая абмяркоўваюць вытворчыя пытанні

Работу на новым кароўніку даручылі аператарам машыннага даення Алене Шыгорынай і Таццяне  Катлубай, слесару Аляксандру Лангазаву. У пятніцу абсталяванне падключылі, новая даільная ўстаноўка запрацавала. На адкрыццё новага аб’екта былі запрошаны прадстаўнікі фірмы “Вестфалія” і “ЭксБілд” (пастаўшчыка халадзільнага абсталявання).

Новае памяшканне будзе паступова запаўняцца жывёлай. Побач падрыхтавана будаўнічая пляцоўка для другога кароўніка. Хутка пачнецца яго ўзвядзенне.

Слесар Аляксандр Лангазаў сочыць за работай абсталявання

— А на адным са старых кароўнікаў гэтай фермы плануем  правесці рэканструкцыю, — расказала “НН” галоўны заатэхнік гаспадаркі Таццяна Лазіцкая. — Там будзе месца  для сухастою, радзільнага аддзялення і раздою.

Жывёлагадоўчыя фермы раёна абнаўляюцца. То ў адной, то ў другой гаспадарцы з’яўляюцца сучасныя памяшканні з новымі тэхналогіямі вытворчасці. І ў іх шэрагу — МТФ “Маляўшчына”.

Дзмітрый ЯШЧАНКА

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!