Па стане на 15 мая ў раёне, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, скошана 740 га траў першага ўкосу. У т.л. 472 га — у ААТ “Новае жыццё”, 120 га — у ААТ “Гарадзея”. Убрана 654 га траў, з іх за апошні дзень 101 га — у “Новым жыцці”, 75 — у “Гарадзеі”.
Нарыхтавана 3881 тона сенажу, 5339 т сіласу, 4 т сена. На 1 умоўную галаву жывёлы гэта складае ў сярэднім 0, 43 ц кармавых адзінак. Гэты паказчык найбольшы ў “Новым жыцці” — 2,21 цэнтнера.