Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.17 |
Погода -1 °C

Зямля патрабуе чысціні. З 30 сакавіка да 8 мая — месячнік па навядзенні парадку

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 11.04.2018

Згодна з распараджэннем старшыні Нясвіжскага райвыканкама Генадзя  Салаўя, у нашым раёне з 30 сакавіка да 8 мая праводзіцца месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый.

Прадпрыемствам і арганізацыям неабходна выканаць значны аб’ём работы на замацаваных тэрыторыях, на зямельных участках, якія пустуюць, на могілках, у садаводчых калектывах, гаражных кааператывах і землях, што да іх прылягаюць. Ліквідацыя  несанкцыянаваных звалак, уборка прыдарожных палос і месцаў  адпачынку, знос сухіх і аварыйных дрэў, пасадка новых  зялёных насаджэнняў — усё гэта ўваходзіць у план мерапрыемстваў на бягучы месяц.



Калектывы прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў  раёна, жыхары населеных пунктаў актыўна ўключыліся ў правядзенне месячніка. Ад пясчана-салявой сумесі ачышчаюцца вуліцы і тратуары, рыхтуюцца клумбы пад пасадку кветак, ідзе ўборка дваровых тэрыторый прадпрыемстваў і прылягаючых да іх участкаў.

Напрыклад, па стане на вечар 9 красавіка работнікі ДЭУ-65 закончылі прыбіраць з палёў шчыты і сеткі для затрымання снегу.

Наша газета адследжвае, як праходзіць месячнік на Нясвіжчыне, і будзе  працягваць інфармаванне  чытачоў аб справах у даным накірунку.

“НН”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!