Меню
Курс $  3.28 | €  3.46 | ₽100  3.01 |
Погода -5 °C

Гаспадаркі раёна ўжо сеюць буракі і кукурузу

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 18.04.2018

Паспяхова завяршыўшы сяўбу яравых збожжавых і зернебабовых, механізатары ААТ “Новае жыццё” і СВК “Агракамбінат Сноў” вядуць сяўбу цукровых буракоў.

Згодна з аператыўнай  інфармацыяй  райсельгасхарчу, прадастаўленай “НН”, па стане на раніцу 18 красавіка ў раёне было пасеяна 4645 гектараў збожжавых і зернебабовых, што складае 58 % да плана. На фінішнай прамой сёння — ДП “ЭБ “Свеклавічная” і РУП “Доследная навуковая станцыя”.



Салодкі корань гаспадаркі Нясвіжчыны будуць вырошчваць на 5464 гектарах, насенне лягло ў глебу на 475 га (9 %). Работы вядуць таксама буракаводы “Свеклавічнай” (засеяны 21 % плошчы), ААТ “Гарадзея” (16 %), ЗАТ “1 Мая” (14 %), ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (13 %) і ААТ “Грыцкевічы” (7 %). Найбольшую дзённую прыбаўку (за 17 красавіка) далі  “Новае жыццё” (54 га) і “Гарадзея” (40 га).

17 красавіка ў ААТ “Новае  жыццё” прыступілі таксама да  сяўбы кукурузы. 10 гектараў зрабіў за першы дзень механізатар Адам Банеўскі.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!