У мінулую суботу ў Смалявічах прайшлі абласныя дажынкі. На іх сабралася некалькі тысяч гасцей з усіх раёнаў сталічнай вобласці, да прыезду якіх было прымеркавана шмат цікавага — ад адкрыцця новага будынку ЗАГСа да цэлай плошчы гандлёвых пляцовак, выставаў работ майстроў народнай творчасці і конкурсу караваяў.
На самай урачыстай частцы свята — ушанаванні пераможцаў жніва — прысутных прывітаў старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка. Ён адзначыў, што развіццю сельскагаспадарчай галіны ў рэгіёне надаецца самая пільная ўвага.
— Дзякуючы паўсядзённай напружанай працы работнікаў аграрнага сектара наш рэгіён многія гады ўтрымлівае славу галоўнай жытніцы краіны з высокай культурай земляробства. Сёлетняя барацьба за ўраджай праходзіла ў складаных умовах, выпрабоўваючы нас на трываласць. Але за кошт строгага захавання тэхналагічнай дысцыпліны і зладжанай работы ўсіх службаў Міншчыне ўдалося дасягнуць ураджаю збожжа ў 1,9 мільёна тон пры сярэдняй ура-джайнасці збожжавых і зернебабовых у 37,6 цэнтнера з гектара, — адзначыў Анатоль Ісачанка. — Працягваецца ўборка кукурузы на зерне, і я ўпэўнены, што Мінская вобласць зараз, як і ў мінулыя гады, возьме мяжу ў 2 мільёны тон.
Увогуле ў засекі краіны з палёў Міншчыны паступіла чацвёртая частка ўсяго валавога збору збожжа. А сярэдняя ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых на тры цэнтнеры вышэй мінулагодняга абласнога паказчыка.
(Заканчэнне — у наступным нумары)
Соф’я ЛЮБАНЕЦ