Меню
Курс $  3.29 | €  3.46 | ₽100  3.34 |
Погода 2 °C

Свята сям’і для дзяцей і дарослых

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 1

Пост опубликован: 14.07.2017

У мінулую суботу ў яслях-садку №4 г. Нясвіжа “Караблік дзя-цінства” прайшло свята “Сям’я — гэта царства бацькі, свет маці і спакой дзіцяці!», прысвечанае Дню сям’і, кахання і вернасці, прымеркаванага да Дня памяці святых благаверных князя Пятра і княгіні Фяўроніі Мурамскіх, які адзначаецца праваслаўнай царквой якраз 8 ліпеня.

Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж яслямі- садком №4 г. Нясвіжа “Караблік дзяцінства”  і цэнтрам развіцця дзіцяці горада Салігорска “Планета дзяцінства” падпісалі іх кіраўнікі  Вольга Пуляк (справа) і Іна Маршыцкая

Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж яслямі-
садком №4 г. Нясвіжа “Караблік дзяцінства”
і цэнтрам развіцця дзіцяці горада Салігорска “Планета дзяцінства” падпісалі іх кіраўнікі Вольга Пуляк (справа) і Іна Маршыцкая



Удзельнікаў свята вітае епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. Побач з ім (справа налева) — настаяцель прыхода кафедральнага сабора Нараджэння Хрыстова ў горадзе Салігорску протаіерэй Аляксандр Бяляцкі, мецэнаты, удзельнікі  будаўніцтва многіх храмаў Ірына і Марыя Яфімавы, загадчык цэнтра развіцця дзіцяці горада Салігорска “Планета дзяцінства” Іна Маршыцкая, музычны кіраўнік ясляў-садка № 4 Алена Чарнюк і настаяцель  прыхода храма Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы ў вёсцы  Чыжэвічы Салігорскага раёна протаіерэй Мікалай Лабынько

Удзельнікаў свята вітае епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. Побач з ім (справа налева) — настаяцель прыхода кафедральнага сабора Нараджэння Хрыстова ў горадзе Салігорску протаіерэй Аляксандр Бяляцкі, мецэнаты, удзельнікі
будаўніцтва многіх храмаў Ірына і Марыя Яфімавы, загадчык цэнтра развіцця дзіцяці горада Салігорска “Планета дзяцінства” Іна Маршыцкая, музычны кіраўнік ясляў-садка № 4 Алена Чарнюк і настаяцель
прыхода храма Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы ў вёсцы
Чыжэвічы Салігорскага раёна протаіерэй Мікалай Лабынько

Як расказала карэспандэнту “НН” загадчык “Карабліка дзяцінства” Вольга Пуляк, гэта свята праводзіцца ў давераным ёй садку ўжо пяты год, але сёлета яно прайшло ў асаблівым фармаце — у супрацоўніцтве з цэнтрам развіцця дзіцяці горада Салігорска “Планета дзяцінства”, адкрытым у жніўні мінулага года пад патранажам генеральнага дырэктара ААТ «Беларуськалій» Івана Галаватага, які на сённяшні дзень з’яўляецца самай буйнай і сучаснай дашкольнай установай не толькі сталічнай вобласці, але і ўсёй Беларусі. 6 сем’яў выхаванцаў гэтага цэнтра на чале з яго загадчыкам Інай Маршыцкай і столькі ж сем’яў несвіжан, дзеці з якіх наведваюць “Караблік дзяцінства”, і сталі асноўнымі ўдзельнікамі святочнага мерапрыемства.

Яно прайшло ў рамках рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання асобавай і сацыяльнай ідэнтычнасці дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа”.

Аўтар праекта, загадчык ясляў-сада “Караблік дзяцінства” Вольга Пуляк, даўно і паспяхова супрацоўнічае з Беларускай Праваслаўнай Царквой у сферы духоўна-маральнага выхавання,  а ў мінулым годзе яе заслугі былі адзначаны Граматай упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь.

Ганаровым госцем свята стаў епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. Ён звярнуўся да ўдзельнікаў мерапрыемства з прывітальным словам, у якім узгадаў гісторыю стварэння свету і той момант, калі ў Бібліі ўпершыню сустракаецца слова “кепска” — “кепска быць чалавеку аднаму”. Тады Бог стварыў для Адама спадарожніцу, сяброўку, памочніцу — жанчыну, сказаўшы: “Вось цяпер усё добра”. Такім чынам, свет пачынаўся з сям’і: Бог стварыў мужчыну і жанчыну, і ўсё астатняе, чым напаўняецца свет, яны ствараюць ужо разам, злучаныя святымі вузамі шлюбу.

— Галоўны інстытут для царквы — гэта сям’я, — падкрэсліў у сваёй прамове Уладыка Антоній. — гэта саюз мужчыны і жанчыны, якія застаюцца разам да канца жыцця.

Момант знаёмства: нясвіжскія і салігорскія сем’і  абменьваюцца сувенірамі

Момант знаёмства: нясвіжскія і салігорскія сем’і
абменьваюцца сувенірамі

Перад пачаткам свята самыя маленькія яго ўдзельнікі  з задавальненнем каталіся  па надзіманай горцы  ў двары садка

Перад пачаткам свята самыя маленькія яго ўдзельнікі
з задавальненнем каталіся
па надзіманай горцы
ў двары садка

Ён таксама пажадаў і дзецям, і дарослым веры, надзеі, любові, святла і міру ў сэрцах.

Свае добрыя словы для ўдзельнікаў святочнага мерапрыемства сказалі таксама сакратар Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель прыхода храма Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы ў вёсцы Чыжэвічы Салігорскага раёна протаіерэй Мікалай Лабынько і настаяцель прыхода кафедральнага сабора Нараджэння Хрыстова ў горадзе Салігорску протаіерэй Аляксандр Бяляцкі.

Пасля прывітальных слоў святароў сем’і пазнаёміліся і абмяняліся сувенірамі, паміж яслямі-садком №4 г. Нясвіжа “Караблік дзяцінства” і цэнтрам развіцця дзіцяці горада Салігорска “Планета дзяцінства” было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве, а на памяць аб свяце яго ўдзельнікам былі выдадзены спецыяльныя сертыфікаты.

Затым сяброўская сустрэча працягнулася ў гарадскім парку, дзе нясвіжскія і салігорскія сем’і, падзеленыя на каманду Пятра і каманду Фяўроніі, паўдзельнічалі ў захапляльным квэсце, падчас якога атрымалі магчымасць акунуцца ў непаўторную атмасферу легенд нясвіжскага замка і палюбавацца маляўнічымі пейзажамі яго наваколля.

Маршруты гульні-квэста, якая аднолькава захапіла і дзяцей, і дарослых,  пралеглі  па самых прыгожых  мясцінах Старога парка.  Неацэнную дапамогу  ў яе правядзенні аказаў цэнтр дзіцячай творчасці  Нясвіжскага раёна

Маршруты гульні-квэста, якая аднолькава захапіла і дзяцей, і дарослых, пралеглі
па самых прыгожых
мясцінах Старога парка.
Неацэнную дапамогу
ў яе правядзенні аказаў цэнтр дзіцячай творчасці
Нясвіжскага раёна

Пасля завяршэння квэста каманды  з натхненнем стваралі насценгазеты  з пажаданнямі адна для другой

Пасля завяршэння квэста каманды
з натхненнем стваралі насценгазеты
з пажаданнямі адна для другой

 

Пасля заканчэння квэста, у якім перамагло, вядома ж, сяброўства, удзельнікі свята наведалі храм Святога Велікамуча-ніка Георгія Перамаганосца, дзе адбыўся малебен аб беларускіх сем’ях і дзецях.

Завяршылася свята “Сям’я — гэта царства бацькі, свет маці і спакой дзіцяці!» агульнай трапезай у будынку нядзельнай школы Свята-Георгіеўскага прыхода, падчас якой і гаспадары, і госці свята, як адна добрая сям’я, па-дзяліліся сваімі ўражаннямі аб убачаным і пачутым у гэты дзень, выказалі свае думкі і меркаванні аб далейшым супрацоўніцтве. Многія ўдзельнікі святочнага мерапрыемства на чале з загадчыкам ясляў-садка №4 г. Нясвіжа “Караблік дзяцінства” Вольгай Пуляк выказалі вялікую ўдзячнасць настаяцелю Свята-Георгіеўскага прыхода, протаіерэю Яўгену Лабынько і матушцы Аляксандры за вельмі цёплы прыём у нядзельнай школе і прадастаўленую магчымасць сабрацца ўсім разам у яе ўтульных сценах.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!