Думаю, што кожнаму беларусу вядомыя вершы айчыннай паэткі Алаізы Пашкевіч. Можа, нехта раптам задумаўся на хвіліну, то калі я нагадаю, што псеўданім гэтага аўтара — Цётка, тады кожны скажа: “…А, Цётка! Вядома ж, так!”
Чаму ўсё ж такі менавіта “Цётка”? Я задумваўся над гэтым пытаннем яшчэ ў школе, але язык, чамусьці, так і не павярнуўся спытаць у настаўніка. Я і зараз, прызнацца, не ведаю дакладна. Хачу проста падзяліцца з вамі, як я разумею, чаму менавіта такі псеўданім абрала сабе Алаіза Сцяпанаўна… Давайце ўявім канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя ў Беларусі, дзе па-ранейшаму было шмат непісьменных і прыгонных людзей, дзе не было роўнасці правоў паміж усімі людзьмі. І, падаецца натуральным, што просты чалавек, мужык, селянін будзе давяраць, перш за ўсё, такому, як сабе. Псеўданім гучаў для чалавека таго часу не толькі проста, але і зразумела: вершы Цёткі скіраваныя да простага люду, беларуса, які стаміўся ад прыгнечання і хоча перамен. Паэтычнае слова ў вершах аўтара настолькі моцнае і б’е ў самае сэрца кожнага, хто чытае, што можна нават гаварыць пра нешта сапраўды мужчынскае, моцнае ў характары аўтара.
Паэзія Алаізы Пашкевіч яскравая і зразумелая, а галоўнае — актуальная для чалавека таго часу, напісаная зразумелай мовай і пры ўсім гэтым чалавекам з народа, Цёткай, нягледзячы на той факт, што сама Алаіза Сцяпанаўна мела шляхетнае паходжанне. Нарадзіўшыся ў сям’і шляхціча, Алаіза Пашкевіч усё сваё жыццё прысвяціла служэнню народу, змаганню за правы і свабоды беларусаў, за незалежнасць. Ды і памерла нашая выдатная зямлячка, дапамагаючы людзям, ахвяруючы сабою…
У Пецярбурзе, дзе яна вучылася, дзейнічала шмат гурткоў, якія былі скіраваны супраць царызму. Вось і наша маладая паэтка пачала сваю дзейнасць менавіта ў адным з такіх гурткоў, апублікаваўшы з дапамогай яго першыя вершы. А ўжо ў 1904 годзе паэтка была вымушана пакінуць Беларусь, перабраўшыся ў Вільню, а потым ужо і гэты горад стаў небяспечны для змагання за свабоду: пагражаў арышт.
Менавіта з эміграцыі і было напісана ў 1909 годзе прывітанне да беларусаў “З чужыны”. Верш навагодні і павінен быць прасякнуты нейкім святочным настроем. Але мы бачым, як Алаіза Сцяпанаўна сумуе па Радзіме, як ёй не стае роднага краю, сваіх гаротных лю-дзей. Разам з тым, верш мне не здаецца нейкім панылым, усё ж у ім я бачу не толькі горыч расстання з Радзімай і заклапочанасць лёсам беларусаў, але і надзею на светлае будучае. Спадзяюся, што пераклад вам спадабаецца.
З чужыны
I душна, i цесна,
i сэрца самлела
Мне тут на чужыне,
здалёк ад сваіх…
Як птушка на скрыдлах,
ляцець бы хацела,
Як хваля па моры,
плыла бы да ix!
Ўзьнялася б, здаецца,
расінкай на хмары,
А хмары бы ветрам сказала я гнаць
Далёка, далёка,
дзе сьняцца мне чары,
Дзе боры густыя
над Нёмнам шумяць,
Дзе пацеркай белай
Вільля прабягае,
Дзе Вільня між гораў
гняздо сабе ўе,
Дзе кожна дарога i крыж мяне знае,
Дзе ўсё, усё чыста
вярнуцца заве!
Там я нарадзілася
й вырасла ўволю,
Там першыя словы
вучылась казаць.
Затое сягоньня ляцела б стралою
Там зь імі з усімі
год Новы спаткаць!
Ой, мілыя, мілыя,
сьнегам пакрыты
Загоны, лясочкі, дарожкі мае!
Эх, як вы у сэрцы маім
не забыты,
Як часта абраз ваш
у думцы ўстае!
А вы, бледны твары,
панураны ў працы,
I ты, друг мой, смутак
зь ix сьлёзных вачэй,
Прыміце сягоньня прывет
мой гарачы,
Каб жыць нам было
ў гэтым годзе лягчэй!
Цётка.
С чужбины
И душно, и тесно,
и сердце сомлело
Мне тут на чужбине,
вдали от своих…
Как птица на крыльях,
лететь бы хотела,
Плыла бы волною,
увидеть чтоб их!
Взлетела б, наверно,
росинкой на туче,
А тучи по ветру пускай все летят
Далёко, далёко,
где дышится лучше,
Боры где густые
над речкой шумят,
Где Вилия бусинкой
белой сбегает,
Где Вильнюс меж гор
гнездо себе вьет,
Где крест узнает и дорога любая,
Где всё, всё что есть,
вернуться зовет!
Там я родилась,
да и выросла вволю,
Там первое слово смогла
я сказать.
Зато бы сегодня летела стрелою
Там с ними со всеми
год Новый встречать!
Ой, милые, милые,
снегом покрытые
Загоны, лесочки, дорожки, луга!
Ох, как же вы в сердце моем
не забытые,
Как часто ваш образ
волнует меня!
А вы, кто тяжелым
трудом озадачен,
В чьих слезных глазах
я читаю тоску,
Примите сегодня привет
мой горячий,
Чтоб жить было легче нам
в этом году!
Перевод Андрея КОЗЕЛА.